Вы тут

У Светлагорску маладыя мамы папаліся, спрабуючы вывезці тавар з крамы ў калясцы


Кнопку трывожнай сігналізацыі націснулі днём у адным з буйных гандлёвых аб’ектаў горада. На месцы здарэння нарад Дэпартамента аховы затрымаў двух жыхарак Светлагорска 1997-га і 1995-га гадоў нараджэння.


Дзяўчыны прыйшлі ў краму з малалетнімі дзецьмі. У гандлёвую залу яны накіраваліся з каляскай, якую напоўнілі рознымі таварамі і прадуктамі. Пазней высветлілася, што разлічвацца за іх наведвальніцы не збіраліся, паведамілі ў МУС.

На выхадзе з крамы “пакупніц” спынілі ахоўнікі. У калысцы былі схаваныя прадукты харчавання, патэльня, некалькі парасонаў, бялізна, падгузнікі і іншыя тавары на суму каля 300 рублёў, якіх не аказалася ў таварным чэку.

Па выніках праверкі ў дачыненні да дзяўчат распачата крымінальная справа за замах на крадзеж. Адна з падазраваных ужо была асуджана за злоснае хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: novosti-saratova.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».