Вы тут

Каманды трох ВНУ выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні


У паўфінальных спаборніцтвах ICPC, якія завяршыліся ў Санкт-Пецярбургу, прынялі ўдзел 310 універсітэцкіх каманд з 11 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Беларусь прадстаўлялі тры зборныя БДУІР, пяць каманд БДУ і па адной камандзе ад ГрДУ імя Я.Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і БНТУ.


Паўфінал Чэмпіянату свету праходзіў адначасова ў Санкт-Пецярбургу, Алма-Аце, Барнавуле і Тбілісі. Удзельнікам прапаноўвалася вырашыць 12 задач за 5 гадзін. Хлопцы   распрацоўвалі алгарытм, даказвалі яго правільнасць і аптымальнасць, пісалі праграму на адной з моваў праграмавання і адпраўлялі для праверкі ў аўтаматызаваную сістэму. Згодна з рэгламентам, кожная каманда працавала на адным камп’ютары. Перамога прысуджалася зборнай, якая вырашыла большую колькасць задач за найменшы час.

У фінале чэмпіянату свету па праграмаванні, які пройдзе ў чэрвені 2020 года ў Маскве, Беларусь упершыню будуць прадстаўляць студэнты адразу трох ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, БДУІР і БНТУ.

"Задачу, якая была пастаўлена перад камандамі  БДУІР, мы выканалі — прайшлі ў наступны фінальны этап спаборніцтваў. А гэта каля 120 найлепшых каманд універсітэтаў з усяго свету. Безумоўна, вынік мог быць лепшы, без памылак не абышлося, як, напэўна,  у любым відзе спорту. Але зараз у каманды ёсць паўгода да фіналу, каб працягнуць трэніроўкі і выйсці на сваю пікавую форму ", - адзначыў трэнер каманд Belarusian SUIR # 1 і # 2 Аляксей Ропан.

Чэмпіянат свету па праграмаванні сярод студэнтаў (ICPC ) праводзіцца з 1977 года. Штогод у ім бяруць удзел каля 50 тысяч студэнтаў з больш чым 3000 універсітэтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

На фота: зборная студэнтаў ФКСіС БДУІР Belarusian SUIR #2: Уладзіслав Вішнеўскі, Валерый Шавель, Іван Удовін і іх трэнер Аляксей Ропан

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.

Эканоміка

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва сталі працаваць больш эфектыўна і вынікова

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва сталі працаваць больш эфектыўна і вынікова

Значную ўвагу на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пачалі звяртаць даўно, прычым на самым высокім дзяржаўным узроўні.

Эканоміка

Ці патаннее жыллё ў наступным годзе?

Ці патаннее жыллё ў наступным годзе?

А што ў сталіцы — тое і ў рэгіёнах.