Вы тут

Сярэдні заробак у бюджэтным сектары ў 2020 годзе павінен перавысіць Br920


Сярэдні заробак у бюджэтным сектары ў 2020 годзе павінен перавысіць Br920, паведаміў міністр фінансаў Максім Ермаловіч ў Савеце Рэспублікі, дзе сёння разгледзяць законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год", перадае БЕЛТА.


"Мы разлічваем, што сярэднямесячнае павелічэнне заработнай платы складзе каля Br80 ў разліку на аднаго бюджэтніка у параўнанні з сярэдняй заработнай платай бягучага года. У цэлым жа сярэдні заробак бюджэтніка ў наступным годзе перавысіць Br920", - сказаў Максім Ермаловіч.

Па словах міністра, апераджальнымі тэмпамі плануецца павышаць зарплату ў ахове здароўя, ёсць планы па павышэнню заробкаў у сферы адукацыі, неабходна падцягваць і нізкааплатныя катэгорыі насельніцтва, якія атрымліваюць параўнальна нізкую зарплату.

"У бюджэтнай сферы мы павышаем заработную плату апераджальнымі тэмпамі, таму што ў папярэднія гады рост заробкаў бюджэтнікаў адставаў ад тэмпаў росту заработнай платы ў цэлым у эканоміцы. Гэта адставанне неабходна наганяць, тым больш, неабходна вырашаць задачу па забеспячэнні суадносін зарплаты ў бюджэтным сектары і сярэдняй заработнай платы ў краіне не ніжэй за 80%", - растлумачыў Максім Ермаловіч.

Прэв'ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.