Вы тут

Як правільна ўжываць пестыцыды і навошта іх чаргаваць?


Прамысловыя прэпараты па-ранейшаму не выклікаюць вялікага даверу, аднак пры гэтым навука не стаіць на месцы, і якасць сродкаў барацьбы з пустазеллем і са шкоднікамі штогод толькі расце. Яны сталі самай сапраўднай палачкай-ратавалачкай сучаснага садоўніка. Аднак пры ўсім пры гэтым трэба памятаць, што прэпараты не з'яўляюцца панацэяй і не даюць 100 % гарантыі абароны ад няпрошаных гасцей. Будзе больш правільна сказаць, што выкарыстанне спецыяльных сродкаў не знішчае ўсіх шкодных насякомых, якія жывуць на пэўным участку, а памяншае іх папуляцыю да межаў, якія не перашкаджаюць гаспадарчай дзейнасці чалавека.


Навошта чаргаваць?

Шмат хто ведае пра тое, што частае выкарыстанне аднаго і таго ж антыбіётыку пры лячэнні хвароб з часам прыводзіць да таго, што патагенныя бактэрыі робяцца да яго неадчувальныя. Менавіта таму пры правядзенні паўторнага курса тэрапіі лекары прызначаюць сродак з іншым актыўным рэчывам. Аднак мала хто задумваецца пра тое, што дакладна такое ж «прывыканне» ўзнікае і ў хвароб і шкоднікаў, якія насяляюць участак. Чым часцей вы будзеце ўжываць прэпараты з адным і тым жа дзеючым рэчывам, тым большую яго дозу давядзецца выкарыстоўваць кожны наступны раз. У канчатковым выніку гэта прывядзе да таго, што вы не проста павялічыце рэзістэнтнасць пустазелля і шкоднікаў да ядаў, але і нанесяце адчувальную шкоду навакольнаму асяроддзю. Каб такога не адбылося, трэба старанна прытрымлівацца рэкамендацый па ўжыванні і абавязкова чаргаваць прэпараты.

Пры выбары пестыцыду трэба арыентавацца не на назву, а на дзеючае рэчыва. Часта пад рознымі гандлёвымі назвамі стаіць адзін і той жа хімікат. Не дзіва, што выкарыстанне такіх сродкаў не прыводзіць да жаданага выніку.

Што такое біяпрэпараты і як іх ужываць?

Апошнім часам набіраюць папулярнасць інсектыцыды бактэрыяльнай прыроды. Яны амаль бясшкодныя як для чалавека, так і для іншых жывых арганізмаў, таму іх адносяць да 4-га класа небяспекі. Аднак ужыванне такіх прэпаратаў эфектыўна толькі пры выкананні пэўных умоў:

1. Невысокая колькасць шкоднікаў. Калі тых стала занадта шмат, то справіцца з імі вам не дапаможа ні адзін біяпрэпарат. Для выратавання ўраджаю давядзецца звярнуцца па дапамогу да «класічных» хімічных прэпаратаў. Пры выкананні пэўных умоў дапускаецца камбінаванне сродкаў.

2. Правільная тэмпература. Для апрацоўкі раслін яна павінна вагацца ў межах 18—25 °С.

3. Узрост шкодніка павінен быць аптымальны. У кожнага віду ён прыпадае на розныя фазы развіцця.

Сярод недахопаў біялагічных прэпаратаў можна адзначыць непрацяглы тэрмін іх дзеяння і няздольнасць змагацца са шкоднікамі, якія знаходзяцца ўнутры раслін.

Выбіраючы спосаб абароны свайго агарода, арыентуйцеся не толькі на грамадскую думку, але і на пэўныя навуковыя звесткі. Прымяненне любых прэпаратаў патрабуе здаровага розуму і цвярозага падыходу.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.

Эканоміка

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Будаўніку заплацілі менш, чым дамаўляліся вусна.

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».