Вы тут

Андрэйчанка: Кожны з абраных дэпутатаў здольны стаць старшынёй Палаты прадстаўнікоў


Такое меркаванне спікер ніжняй палаты парламента выказаў журналістам на закрыцці сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.


Ён адзначыў, што выпадковым людзям давер на такую пасаду не аказваюць. Пры гэтым, адказваючы на пытанне, ці будзе ён прапаноўваць сваю кандыдатуру на пост спікера ніжняй палаты парламента, Уладзімір Андрэйчанка сказаў: «Сам себя вылучаць не буду».

Сёння Палата прадстаўнікоў шостага склікання завяршыла сваю працу. На заключным паседжанні спікер Уладзімір Андрэйчанка падвёў вынікі дзейнасці дэпутацкага корпусу за тры гады.

Самай важнай падзеяй у парламенцкай дыпламатыі ён назваў правядзенне ў 2017 годзе ў Мінску штогадовай сесіі парламенцкай асамблеі АБСЕ. Менавіта яна значна паўплывала на паляпшэнне ўспрымання краіны за мяжой.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што неабходна захаваць пераемнасць у працы дэпутацкага корпусу і прыўносіць новае. Шостае скліканне дэпутатаў працавала над 280 законамі, якія ахопліваюць усе сферы жыцця грамадства. Праведзена аб’ёмная работа па развіцці прадпрымальніцтва, магчымасцей ІТ-сектара, удасканаленні падатковай сістэмы, жыллёва-камунальных паслуг, сацыяльнай падтрымкі грамадзян.

«Асаблівым клопатам дэпутацкага корпуса была непасрэдная работа з выбаршчыкамі. Жывыя размовы з людзьмі, кантакты з грамадскай супольнасцю дазволілі нам аператыўна выходзіць на актуальныя заканадаўчыя ініцыятывы, садзейнічаць рашэнню наспеўшых праблем рэгіёнаў і патрэб нашых грамадзян. За гэтыя гады было разгледжана больш за 30 тысяч зваротаў, прынята звыш 33 тысяч чалавек. Дэпутаты дапамаглі сотням з іх уладкавацца на працу, прайсці перападрыхтоўкі ці стварыць свой бізнес», — сказаў спікер парламента.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?