Вы тут

Асаблівасці выбару


Нядаўна часопіс People прысвоіў спеваку Джону Леджэнду званне «самага сексуальнага з цяперашніх мужчын». Ні больш ні менш. Чулі пра гэта? Той заявіў выданню, што навіна «адначасова хвалюе і палохае» яго. Ну яшчэ б! («87 працэнтаў людзей спецыяльна пішуць слова «шалаш» задам наперад».) Можа, вы ведаеце названую асобу не пад псеўданімам, а пад сапраўдным імем — Джон Роджэр Стывенс? («— Ты разбіраешся ў паэзіі Сярэбранага веку? — Канешне! — І Ахматаву ад Севяраніна адрозніш? — Ды лёгка! Паказвай фоткі...») Не, не тое каб я вельмі так ужо зайздросціў прысвоенаму тытулу, проста асабіста для мяне ўся згаданая інфармацыя — міма. Можа, знаўцам дапамогуць дадатковыя звесткі: гаворка ідзе пра 40-гадовага спевака, акцёра, аўтара песень, уладальніка прэмій «Грэмі», «Оскар», «Залаты глобус» і «Эмі»? Мне зноў жа, прабачце, не.


Я ўпэўнены, што гэта неблагі і, вядома ж, таленавіты чалавек, проста я яго не ведаю. Як не ведаю, з кім ён спаборнічаў. Таму асабіста мяне і здзіўляе такое гучнае званне. («Падчас сексу з мужам уявіла Джоні Дэпа. Ну што магу сказаць... Ад каго-каго, а ад Джоні я чакала большага...») Гэта прыкладна тое ж самае, калі чуеш ці чытаеш пра «зорку» нейкіх там серыялаў і думаеш пра сябе: хто ты? Хто табе даў гэта «званне»? Ну, вышэйназваную сітуацыю ўраўнаважвае адзін нюанс — тытул прысвоены па версіі часопіса. («— Вікенцій, а як вы даведаліся, што вы — мача? — Мама сказала...») Гэта калі не цалкам апраўдвае выбар, дык прынамсі здымае некаторыя пытанні.

Той жа часопіс People крыху раней назваў самай прыгожай жанчынай свету 47-гадовую Джэніфер Гарнер, маці трох дзяцей, ранейшую жонку Бена Алфека (яго я хоць ведаю). Зноў жа — мне не шкада! Тым больш, паводле слоў актрысы, яна сама здзівілася свайму новаму статусу. («— Ёсць такая прафесія ў жанчын — архітэктар-афтальмолаг... — Ніколі не чуў. Што ж яны робяць? — Вочкі строяць...») А «жывая Барбі» Нанет Хамонд з ЗША летась трапіла на вокладку славацкай версіі Playboy як... «Дзяўчына года». Жанчыне 45 гадоў, яна маці шасці (!) дзяцей. («Добра быць жанчынай гадоў трыццаці... Можаш сустрэць мужчыну гадоў на дзесяць старэйшага ці на дзесяць гадоў маладзейшага... Які дыяпазон, якія перспектывы... Дваццацігадовым дзяўчатам палова опцый недаступная».) Яшчэ «Барбі» вядомая тым, што патраціла амаль паўмільёна долараў на пластычныя аперацыі, каб быць падобнай на славутую ляльку. Нанет тройчы павялічвала грудзі, рабіла пластыку твару і іншых частак цела. («Кажуць, што ўрачоў не трэба саромецца. Яны, маўляў, бясполыя... Проста гэтыя людзі не бачылі нашу дантыстку з пятым памерам бюста. Нахіляючыся над пацыентам, яна нават не просіць яго раскрыць рот».)

Хоць бывае і зусім процілеглы выбар. Ужо расійская «Барбі» Валерыя Лук'янава, якая таксама патраціла велізарныя грошы на пластыку дзеля падабенства з амерыканскай лялькай (каб павялічыць вочы да патрэбных памераў, нават выкарыстоўвала спецыяльныя кантактныя лінзы і ўнікальную тэхніку нанясення макіяжу), вырашыла развітацца з гэтым вобразам. («Знайшла ў інтэрнэце параметры ідэальнай фігуры. Абмерала сябе. Выявіла ў іх некалькі сур'ёзных памылак...») Цяпер яна выглядае як зусім звычайная дзяўчына. («Выпраўленаму верыць. Касметолаг».)

А напрыклад, амерыканскі кватэрбек «Караліны Пэнтэрс» Кэм Н'ютан вырашыў напярэдадні сёлетняга сезона Нацыянальнай футбольнай лігі на месяц адмовіцца ад сексу і перайсці на веганскую дыету. Усё дзеля паспяховага выступлення. Адмова ад мяса, на думку спартсмена, павінна была станоўча адбіцца на стане яго арганізма. («— Я веган! — Ды ў цябе проста добрага шашлыку не было!») Ну ладна, з тым мясам... 29-гадовы футбаліст вырашыў, што месячнае ўстрыманне дазволіць яму захаваць ментальную сілу. А дзяўчына ў амерыканца, між іншым — мадэль і ранейшая стрыптызёрка Шакія Проктар, дарэчы, пара выхоўвае траіх дзяцей. Во сіла волі! («— Мілы, ведаеш, што я зараз раблю? Смажу бульбу, і на мне амаль што нічога няма. — Так, тэрмінова выязджаю! — Пазабаўляемся? — Ты там глядзі, не зжары ўсё!») Не ведаеце, чым усё скончылася? Неяк страшнавата самому прабіваць інфармацыю... («Як гавораць беларусы, у запрашэнні на дранікі адчуваецца нейкі сексуальны падтэкст...»)

Не заўсёды выбар залежыць ад нас саміх. Кароль Тайланда, ледзь паспеўшы ажаніцца ў ліпені, ужо пазбавіў сваю чацвёртую абранніцу — прафесійную вайсковую лётчыцу, генерал-маёра, медсястру і целаахоўніцу — усіх яе афіцыйных званняў і тытулаў, асаблівага статусу. Памятаеце, як у вядомай песні з «Вялікай перамены»: «Мы выбіраем, нас выбіраюць, як гэта часта не супадае...»? Як паведамляецца, за вераломства — яна быццам спрабавала ўзвысіцца да каралевы. («Як гаварыла адна ідэальная баба... Ды ніяк яна не гаварыла... Нямая была».)

Так што з выбарам лепш быць асцярожнымі. Ці мала што? («У агенцтве: — Хачу зняць кватэру з маладым чалавекам. У цэнтры. Цана — па дамоўленасці. З мэбляй і бытавой тэхнікай. — Малады чалавек ваш ці наш?»)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.