Вы тут

У дыска-бары Мазыра дзяўчына разбіла бутэлькай галаву наведвальніку


Крымінальны інцыдэнт адбыўся перад закрыццём начнога клуба. Каля барнай стойкі стаяла кампанія, у якой знаходзілася 32-гадовая дзяўчына і яе знаёмы. Іх зачапіла пара, якая праходзіць міма.


Маладыя людзі абурыліся і ўслых выказалі незадаволенасць. Гэта пачуў іншы наведвальнік, якому падалося, што прэтэнзія агучана груба і адрасавана яму. У выніку завязалася сварка. На працягу некалькіх хвілін удзельнікі канфлікту на словах высвятлялі адносіны, перыядычна спрабуючы зладзіць бойку. Усё скончылася тым, што дзяўчына падышла да крыўдзіцеля і разбіла аб яго галаву піўную бутэльку, паведамілі ў МУС.

Пацярпелы адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Па выніках праверкі ў дачыненні да мазыранкі распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.