Вы тут

Распачаты цыкл тэматычных праграм, прысвечаных 75-годдзю Перамогі


Першы нацыянальны канал Беларускага радыё ў межах праекта «Эпізоды Вялікай вайны» распачаў цыкл тэматычных праграм, прысвечаных 75-годдзю Перамогі. «Удовы вайны» — гэта аўдыяпомнік кожнай маці, якая змагла захаваць сям'ю ў жахлівыя часы акупацыі і пасля вызвалення нашай краіны.


Дакументальна-публіцыстычны праект Першага нацыянальнага канала «Эпізоды Вялікай вайны» гучыць у радыёэфіры на працягу 40 гадоў! Змяняліся назвы і фармат, але актуальнай заставалася веліч подзвігу беларускага народа, здзейсненага ў гады Вялікай Айчыннай.

— Расказы пра ўдоў вайны — гэта магчымасць паглядзець на Вялікую Айчынную вайну з іншага ракурсу, праз гісторыі сем'яў і іх унёсак у Вялікую Перамогу. Напрыклад, госцем адной з праграм быў паэт Мікола Мятліцкі. Ён расказаў пра сваю родную вёску Бабчын на Гомельшчыне і жанчын-удоў, якія жылі там. Іх звалі па імёнах мужоў (Іваніха, Аўдзеіха, Пеціха і г. д.). Таксама ў паэта ёсць вершы, прысвечаныя гэтай тэме, якія мы зачытваем перыядычна. У найбліжэйшым выпуску госцем праграмы стане акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій Алег Стрэльскі — ён падзеліцца гісторыяй пра жыццё сваёй бабулі. Кожная з такіх гісторый кранальная, і кожную мы старанна ўплятаем у аповед пра падзеі таго часу, — расказвае аўтар і вядучая праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціна Стэльмах.

Калі жадаеце расказаць пра мужных, адданых і верных нашых жанчын, пра падзеі і асобныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны, то дасылайце свае лісты на адрас праграмы: Дом радыё, вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220114 — з пазнакай «Эпізоды Вялікай вайны». І слухайце праект па нядзелях у 16.00 у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.

Алена ДРАПКО

Прэв'ю: nupsa.edu.au

Загаловак у газеце: Матулям Вялікай Айчыннай прысвячаецца...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.