Вы тут

Работнікі АСВОД выратавалі з пачатку года больш за 300 чалавек


З пачатку года працаўнікі АСВОД выратавалі больш за 300 чалавек. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД) Анвар Ігамбердыеў, перадае БелТА.


Па словах Анвара Ігамбердыева, з пачатку года працаўнікі АСВОД выратавалі больш за 300 чалавек, з іх каля 100 непаўналетніх.

У прафілактычных мерапрыемствах удзельнічалі 15 тыс. чалавек, з якіх каля 4 тыс. - дзеці і падлеткі. Разам з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі АСВОД пастаянна хадайнічае ў выканаўчыя органы ўлады аб забароне выхаду на лёд у небяспечныя перыяды - пры станаўленні і раставанні лёду.

"Жыццё чалавека неацэннае для сваякоў, блізкіх, грамадства. У снежні назіраецца ўсплёск гібелі людзей, у асноўным - рыбакоў, дзяцей. На жаль, нашых людзей цягне магнітам на някрэпкі лёд. Парушаючы ўсе меры асабістай бяспекі, яны становяцца закладнікамі ўласнай бестурботнасці. Асабліва турбуюць дзеці, якія знаходзяць у гэтым забаву і не бачаць небяспекі", - канстатаваў Анвар Ігамбердыеў.

Між тым старшыня Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах адзначыў зніжэнне смяротных выпадкаў на вадзе. Калі у 2018 годзе ад утапленняў загінулі 360 чалавек, у тым ліку 29 непаўналетніх, то на сёння ў краіне загінуўшых 340 чалавек (24 непаўналетніх).

Прэв'ю: budakosh.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.