Вы тут

У Брэсце разгледжана пытанне аб мерах па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва


На пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама разгледжана пытанне аб мерах па скарачэнні аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва. Удзельнікі нарады шукалі прычыны з'яўлення даўгабудаў, раіліся, як распарадзіцца аб'ектамі, што гадамі, а часам і дзесяцігоддзямі не ўводзяцца ў эксплуатацыю.


Такіх даўгабудаў з гісторыяй не так многа ў вобласці, але яны ёсць. Напрыклад, жылы дом у Любішчыцах Івацэвіцкага раёна, узвядзенне якога пачалося ў 1997 годзе, альбо бальніца ў Парахонску Пінскага раёна. Пад апошнюю залілі падмурак аж у 1989-м. Калі аб'екты столькі гадоў не будуюцца, значыць, яны паступова разбураюцца пад уздзеяннем прыродных і іншых фактараў. І пытанне трэба вырашаць радыкальна: альбо знесці і прывесці ў парадак зямельны ўчастак, альбо тэрмінова прадаць. У іншых выпадках варта шукаць спосабы завяршэння будаўніцтва.

Старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Сяргей ЛАБАДЗІНСКІ паведаміў, што сістэмная работа ў кірунку памяншэння аб'ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва была распачатая ў 2011 годзе. Тады ў адпаведныя дакументы занеслі 1684 аб'екты незавершанага будаўніцтва, праз пяць гадоў — у 2016-м — такіх аб'ектаў стала на 560 менш. Як бачым, пэўны прагрэс ёсць, але паказчыкі незавершанага будаўніцтва па-ранейшаму высокія.

На пасяджэнні выканкама падкрэслівалася, што сярод даўгабудаў вобласці няма ніводнага шматкватэрнага жылога дома. Для параўнання, у краіне такіх дамоў налічваецца 11. Але ж у сельскай мясцовасці Брэсцкай вобласці будаўніцтва 69 аднакватэрных жылых дамоў вядзецца з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў. Такія аб'екты ёсць фактычна ў кожным раёне. Наогул найбольш пратэрміновак у парадку здачы ў эксплуатацыю здараецца менавіта ў аграпрамысловым комплексе. Акрамя жылля тут недабудаваныя стаяць 19 малочнатаварных фермаў, 35 іншых будынкаў. Сярод заказчыкаў названых аб'ектаў найчасцей сустракаюцца ўнітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве раёнаў, прадпрыемствы сістэмы ЖКГ, іншых ведамстваў. І арганізацыі нясуць немалыя страты, бо пры перавышэнні нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва суб'ектам гаспадарання выплачваецца павышаны падатак на зямлю.

Асноўнай прычынай парушэнняў тэрмінаў будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю ўдзельнікі нарады назвалі ўключэнне ў пералік будаўніцтва аб'ектаў, не забяспечаных фінансавымі рэсурсамі ў поўным аб'ёме альбо нават без праектна-каштарыснай дакументацыі. Адным словам, няма грошай — няма чаго і распачынаць будоўлю.

Першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Валерый РАБКАВЕЦ, які старшынстваваў на пасяджэнні, запатрабаваў ад райвыканкамаў разам з камітэтам па сельскай гаспадарцы ўважліва падысці да разбору гісторыі кожнага аб'екта і вырашыць яго лёс. Адны з іх можна бязвыплатна перадаць суб'ектам гаспадарання для дабудовы, іншыя варта разабраць зусім і ўвесці землі ў севазварот альбо выдзеліць участкі гаспадарам. Кожны даўгабуд трэба наведваць хоць раз на паўгода і трымаць яго на кантролі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Калі няма грошай — не пачынай будоўлю

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.