15 студзеня, пятніца

Вы тут

Сярэднія заробкі па сферах дзейнасці


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў кастрычніку 2019 года склала 1123,4 рубля.


Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт. Трэба адзначыць, што ў верасні гэтага года сярэдняя зарплата была на ўзроўні 1108,5 рубля.

Што датычыцца размеркавання даходаў па тэрытарыяльным прынцыпе, то сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за кастрычнік сфарміравалася ў памеры 1541,6 рубля (тэмп росту да кастрычніка мінулага года — 105,7 %). У Мінскай вобласці яна склала 1125,2 рубля (106,6 %), Гомельскай — 1015,1 рубля (106,2 %), Гродзенскай — 980,5 рубля (105,1 %), Брэсцкай — 979,6 рубля (106,3 %), Віцебскай — 954,1 рубля (106,7 %), Магілёўскай — 936,6 рубля (106,2 %).

У цэлым па Беларусі рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—кастрычніку ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,6 %.

Больш за астатніх атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (4102,2 рубля), пасажырскі паветраны транспарт (3310,9 рубля), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (2455,7 рубля), горназдабываючая прамысловасць (1922,1 рубля), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (1855,8 рубля), дзейнасць у галіне тэлекамунікацый (1780,6 рубля), інжынерна-тэхнічнае праектаванне і аказанне тэхнічных кансультацый у гэтай галіне (1739 рублёў), вытворчасць хімічных прадуктаў (1715,1 рубля), грузавы паветраны транспарт (1677,6 рубля), навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук (1664,2 рубля).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (607,7 рубля), а таксама бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (664,1 рубля), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і аказаннем сацыяльных паслуг (666,2 рубля), працуе ў сферы творчай дзейнасці і забаў (719 рублёў).

Загаловак у газеце: Хто колькі зарабляе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.

Грамадства

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».