Вы тут

У гэтыя выхадныя нас чакае няўстойлівае надвор'е


У гэтыя выхадныя нас чакае няўстойлівае надвор'е, калі мокры снег з дажджом удзень будзе ператварацца ноччу ў суцэльны галалёд. А днямі на тэрыторыю краіны прыйдуць атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу ў паўночна-заходняй частцы нашага рэгіёна будзе назірацца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, які насоўваецца з Заходняй Еўропы. Месцамі, пераважна па паўночным захадзе, пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, прагназуецца слабы галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Месцамі па поўначы краіны захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 1 градуса да 4 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю і панядзелак умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты. У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу. Уначы і раніцай месцамі магчымы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, удзень — ад нуля да 6 цяпла. Падобныя ўмовы надвор'я чакаюцца і ў панядзелак. У гэты дзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень будзе адносна цёпла — плюс 1—7 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: nevnov.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.