Вы тут

У Францыі гаспадары за сем гадоў перарабілі кароўнік ў жылы дом


Англійскі дызайнер мэблі Расэл Пінч часта наведваўся да бацькі ў невялікі маёнтак на захадзе Францыі. У пачатку 2000-х Расэл разам з жонкай вырашыў перарабіць кароўнік ва ўтульны дом, піша realty.tut.by са спасылкай на House & Garden. 


Сорак гадоў таму сям'я Расэла Пінча, цяпер дызайнера мэблі і ўладальніка кампаніі Pinch, купіла вёсачку на захадзе Францыі. На момант пакупкі яна ўжо прыйшла ў заняпад, хоць калісьці тут былі і жылыя дамы, і стайні, і галубятні. Бацька Расэла паволі аднавіў усе пяць дамоў.

Да пачатку 2000-х гадоў застаўся не адноўленым толькі адзін аб'ект - кароўнік 17-га стагоддзя, запоўнены гноем і ўсялякім хламам. Менавіта гэтым кароўнікам і вырашыў заняцца Расэл са сваёй жонкай Унай. Спачатку яны вырашылі пазбавіцца ад усяго смецця, а потым ужо вырашыць, што рабіць з памяшканнем.

 

На пераробку кароўніка ў Расэла і Уны сышло каля сямі гадоў. Зараз гэта дом з чатырма спальнямі, у якім сям'я з задавальненнем праводзіць час. Паколькі ў Расэла ёсць свая мэблевая кампанія, усю абсатноўку ў дом, за выключэннем старадаўніх рэчаў, яны спраектавалі і вырабілі самі.

Фота: houseandgarden.co.uk

Выбар рэдакцыі

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.

Грамадства

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Ці можна выхоўваць дзіця ў сацыяльных сетках?

Анлайн-жыццё падлеткаў усё часцей становіцца прычынай сямейных канфліктаў.

Культура

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Глеб Отчык: З прапановамі прыходзіць толькі 5 % мастакоў, а астатнія 95 % кажуць «Дай»

Ужо месяц Саюз мастакоў, у які ўваходзіць больш за тысячу сяброў, дзейнічае пад кіраўніцтвам новага старшыні

Грамадства

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Качанава: Сустрэчы з працоўнымі калектывамі - гэта магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава наведала ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».