21 кастрычніка, серада

Вы тут

«Першыя» прэзентавалі беларускамоўны падкаст для падлеткаў


У інтэрнэт-прасторы з’явіўся першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў. Яго стваральнікі прапануюць школьнікам цікавы інфармацыйна-адукацыйны кантэнт, які можа дапамагчы ім атрымаць дадатковыя веды ад аўтарытэтных экспертаў: лекцыі, гутаркі, інтэрв’ю, майстар-класы ў аўдыёфармаце.


Фота з суполкі «Першыя» ВК.

Запланавана адмысловая серыя такіх выпускаў. Працягласць кожнага запісу — каля 20 хвілін. За гэты час прафесіяналы з розных сфер дзейнасці ў гутарцы з вядучым падкаста Дзмітрыем Смірновым на ўласным прыкладзе распавядуць пра тое, наколькі важна валодаць аратарскім майстэрствам, каб увасобіць у жыццё свае ідэі. У якасці гасцей будуць запрашацца цікавыя асобы — вядомыя спецыялісты ў сферы экалогіі, культуры, інклюзіі, тэхналогій аратарскага майстэрства.

У першым падкасце Ірына Дубовік — CEO,ProjectMarketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON — распавядае, як пераадолець страх публічных выступленняў, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Больш падрабязна пра майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй Дзмітрый Смірноў і Ірына Дубовік распавядуць на варкшопе, які адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры VOKACINEMA.

Першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў выйшаў у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Конкурс стартаваў 8 кастрычніка, і на дадзены момант працягваецца збор заявак на сайце. У першапачатковай анкеце трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Праект «Першыя» цалкам рэалізуецца на беларускай мове. На роднай мове будуць праводзіцца ўсе майстар-класы і публічныя выступленні фіналістаў, бо адна з мэт гэтай ініцыятывы — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы з дапамогай супольнасці TЕD.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох кірункаў — экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Патрабаванне да конкурсных прапаноў толькі адно — яны мусяць змяняць навакольны свет і жыццё да лепшага. Для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhoneXs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Студэнцкі попыт на кошт арэнды жылля амаль не паўплываў

Спецыялісты адзначаюць: добра яшчэ, што рынак выжыў.

Грамадства

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

Як правільна суперажываць блізкім? Чаму не працуе звычайнае «Вазьмі сябе ў рукі!»?

У падтрымцы звычайна маюць патрэбу ўсе жывыя людзі ў складаныя перыяды жыцця.

Культура

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Франтавiк Мiхаiл Чэпiк эксперыментаваў з аэражывапiсам

Як хлапчук з беларускай глыбiнкi здолеў паступiць у Маскоўскае мастацкае вучылiшча iмя Калiнiна?