Вы тут

Пройдуць Дні адкрытых дзвярэй ГУУС Мінгарвыканкама і УУС Брэсцкага аблвыканкама


Пра гэта паведамляюць на сайце МУС.


Так, у мэтах папулярызацыі службы ў органах унутраных спраў сярод цывільнай моладзі Дзень адкрытых дзвярэй пачнецца 7 снежня ў 10.00 на базе Першамайскага РУУС г. Мінска (вул. Бялінскага, 10).

На тэрыторыі раённага ўпраўлення будзе арганізавана выстава спецыяльных сродкаў і агнястрэльнай зброі, якія стаяць на ўзбраенні ў органах унутраных спраў, а таксама спецыяльнага службовага транспарту, які штодня выкарыстоўваюць праваахоўнікі. Таксама для ўсіх ахвотных будзе арганізавана экскурсія па Першамайскім РУУС.

У актавай зале перад школьнікамі выступяць кіраўнікі розных службаў органаў унутраных спраў і раскажуць пра спецыфіку сваёй працы. А прадстаўнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў раскажуць пра асаблівасці ўступнай кампаніі.

Таксама 7 снежня вучняў выпускных класаў устаноў адукацыі Брэста запрашаюць прыняць удзел у Дні адкрытых дзвярэй, які пройдзе з 11.00 да 12.30 ва УУС Брэсцкага аблвыканкама (вул. Камуністычная, 28).

На пытанні будучых абітурыентаў кампетэнтна адкажуць прадстаўнікі Акадэмія МУС, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, Магілёўскага інстытута МУС, УУС аблвыканкама.

Прысутным прадэманструюць прафарыентацыйныя відэафільмы, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі падрабязна раскажуць пра патрабаванні, што прад'яўляюцца да абітурыентаў пры паступленні ў ВНУ. Кожны ахвотны зможа азнаёміцца ​​з выставай зброі АМАПу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?

Грамадства

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці. Разбіраемся са спецыялістамі

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці. Разбіраемся са спецыялістамі

Дзеці, якія вырастаюць у сем'ях, дзе няма таты або ён ёсць, але амаль не ўдзельнічае ў жыцці малога, па ўсіх паказчыках прайграюць і ў дзяцінстве, і ў дарослым жыцці.

Грамадства

Дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

Дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

І праз дзесяць гадоў пасля знаёмства яны любяць шпацыраваць па горадзе, узяўшыся за рукі.

Спорт

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Да свайго юбілею школа атрымала выдатны падарунак — капітальны рамонт.