Вы тут

Інстытут кітаязнаўства будзе атэстоўваць перакладчыкаў кітайскай мовы


Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ першы ў свеце ўганараваны права правядзення Міжнароднага кваліфікацыйнага экзамену для вусных і пісьмовых перакладчыкаў CATTI  (ChinaAccreditationTestforTranslatorsandInterpreters).


Гэта права ён атрымаў за значны ўклад у выкладанне ў краіне кітайскай мовы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных перакладчыкаў і развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Міжнародны кваліфікацыйны экзамен для вусных і пісьмовых перакладчыкаў заснаваны Міністэрствам працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння Кітая ў 2003 годзе і стаў адзіным афіцыйна занесеным у дзяржаўны спіс па прысваенні прафесійнай кваліфікацыі ў гэтай краіне.

Да 2019 года экзамен праводзіўся выключна ў Кітаі адзін раз у год. Пасля паспяховай атэстацыі выдаецца дыплом, які дазваляе ўступіць у кітайскую асацыяцыю перакладчыкаў. CATTI проводзіцца па чатырох узроўнях: трэці, другі, першы і вышэйшы.

У Рэспубліканскім інстытутце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ экзамен будзе арганізаваны па двух з чатырох узроўняў складанасці - трэцяму (для пачаткоўцаў з вопытам перакладу каля года) і другому (праверка здольнасці выканання складаных перакладаў для спецыялістаў з прафесійным вопытам не менш як тры гады).

Першыя іспыты ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ пройдуць 7-8 снежня. Іх удзельнікамі  стануць больш за 100 перакладчыкаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Кітая, Украіны і Казахстана.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: gazeta-n1.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».