Вы тут

Сенатары выбралі Наталлю Качанаву старшынёй Савета Рэспублікі


Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання выбрана Наталля Качанава, перадае БЕЛТА.


Член Савета Рэспублікі Дзмітрый Дзямідаў, прапануючы кандыдатуру Наталлі Качанавай, адзначыў яе прафесіяналізм, паспяховасць як кіраўніка. Ён падкрэсліў, што старшыня Савета Рэспублікі павінен валодаць высокім аўтарытэтам, вопытам, сістэмным дзяржаўным мысленнем.

Наталля Качанава нарадзілася ў 1960 годзе ў Полацку Віцебскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут, а ў 2006-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982-2007 гадах працавала на полацкім прадпрыемстве "Водаканал", у КУП "Жыллёва-камунальная гаспадарка Полацка", курыравала сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі на розных пасадах у Полацкім гарвыканкаме.

У 2007-2014 гадах Наталля Качанава кіравала Наваполацкім гарвыканкамам. У 2014-2016 гадах займала пасаду намесніка прэм'ер-міністра.

Са снежня 2016 года была кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.