Вы тут

У Мінску налётчык напаў з нажом на дзяцей. А пасля іх супакойваў


Сышчыкі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі мужчыну, які здзейсніў разбойны напад на кватэру па вуліцы Каменнагорскай. Пра гэта паведамляе МУС.


На лінію «102» паступіла паведамленне ад жанчыны аб тым, што невядомы пранік у кватэру, дзе знаходзяцца яе непаўналетнія дзеці, пагражае нажом і патрабуе грошы.

Высветлілася, што пакуль бацька і маці былі на працы, 14-гадовы падлетак знаходзіўся адзін дома. Дадому вярталася сястра - ён адкрыў ёй дзверы праз дамафон. Пакуль дзяўчынка падымалася па лесвіцы, фігурант пранік у кватэру і зачыніў хлопца ў ванным пакоі. Там жа замкнуў і 8-гадовую дзяўчынку.

Мужчына спрабаваў самастойна знайсці ў кватэры грошы, але не здолеў. Ён узяў нож, прывёў дзяцей у адзін з пакояў і пагражаў расправай, калі яны не пакажуць, дзе бацькі хаваюць свае зберажэнні.

Непаўналетнія назвалі некалькі месцаў, але там грошай не аказалася. Тады падлетак прапанаваў патэлефанаваць маме і спытаць, дзе яны ляжаць. Жанчына сказала, што грошай у кватэры няма, і затым неадкладна звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Не знайшоўшы ў кватэры каштоўных рэчаў, мужчына пакінуў памяшканне.

Аператыўнікі і следчыя сталіцы высветлілі асобу фігуранта. Ім аказаўся 38-гадовы мінчанін - родны брат гаспадара кватэры, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Злачынства ён спланаваў загадзя. Каб пляменнікі яго не пазналі, надзеў маску з прарэзамі для вачэй, пальчаткі, змяніў інтанацыю і голас. Ён ведаў, што гаспадары кватэры нядаўна атрымалі буйную суму грошай ад продажу нерухомасці, і хацеў скрасці іх для асабістых патрэб.

Пасля таго, як гаспадар кватэры даведаўся аб тым, што адбылося, адразу патэлефанаваў роднаму брату і папрасіў прыехаць. Той пераапрануўся і вярнуўся ў кватэру, з якой яшчэ нядаўна так паспешліва сыходзіў. Пры гэтым ён падтрымліваў брата і супакойваў пляменнікаў...

Прэв'ю: bash.news

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».