Вы тут

Валянцін Елізар'еў прадстаўляе новую рэдакцыю балета «Стварэнне свету»


...Прэм'ера балета «Стварэнне свету» адбылася ў Мінску ў 1976 годзе — біблейская гісторыя цудам, няйначай, пераадолела заслону цэнзуры. Акурат для гэтай пастаноўкі кампазітар Андрэй Пятроў стварыў асобную музычную рэдакцыю і дапісваў некаторыя фрагменты. Спектакль з аншлагам праходзіў не толькі ў Савецкім Саюзе: падчас гастроляў у Польшчы да балетмайстра Валянціна Елізар'ева падышоў з віншаваннямі асаблівы глядач — кардынал Караль Вайтыла, які сказаў: «Дзякуй вам за Бога». Гэтыя словы будучага Папы Рымскага Іаана Паўла ІІ беларускі харэограф захоўвае ў памяці да сёння.


Легендарны спектакль не пакідае падмосткаў айчыннага тэатра оперы і балета ўжо больш за сорак гадоў, але з цягам часу харэограф і пастаноўшчык, народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар'еў, які летась вярнуўся ў тэатр як мастацкі кіраўнік, упэўніўся: новы час патрабуе не толькі новых касцюмаў і дэкарацый, але і перагляду тэхнічных рашэнняў, музычнага суправаджэння, харэаграфіі. «Сучаснага чалавека заўжды будзе хваляваць тэма, закранутая ў спектаклі, — перакананы Валянцін Мікалаевіч, — бо Бог стварыў чалавецтва, а ўжо яно, у сваю чаргу, стварае той свет, у якім павінна жыць надзея і існаваць гармонія... Але я разумею, што ставіць спектакль у тым выглядзе, у якім ён існаваў дзесяцігоддзі, мне ўжо нецікава. Дый у тэатры ўжо змяніліся пакаленні артыстаў — вось ад іх індывідуальнасцяў і творчых магчымасцяў я адштурхоўваўся ў новай аўтарскай рэдакцыі, каб глыбей раскрыць тэму чалавека і чалавецтва ў цэлым».

Дарэчы, гэта ўжо чацвёртая класічная пастаноўка, якую аднавілі ў Вялікім за апошнія некалькі гадоў — раней былі «Спартак», «Кармэн-сюіта» і «Рамэа і Джульета». Прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі спектакля «Стварэнне свету» адбудзецца ўжо ў нядзелю, 8 снежня, наступныя паказы прызначаны на 10 і 19 снежня.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Прэв'ю: teleprogramma.pro

Загаловак у газеце: З чаго пачаўся Чалавек?

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.