Вы тут

На 115.бел можна будзе пакідаць аб'явы аб згубленых і знойдзеных жывёлах


Спецыяльная ўкладка для аб'яваў аб згубленых і знойдзеных у Мінску жывёл запрацуе на партале 115.бел. Пра гэта падчас прамой лініі паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, перадае агенцтва Мінск-Навіны.


- Такі сервіс на партале "Мая Рэспублiка" з'явіцца ў бліжэйшы час, - удакладніў ён.

Опцыя будзе карыснай, бо адна пляцоўка аб'яднае аб'явы з усяго горада, якія цяпер ўладальнікі жывёл размяшчаюць у розных супольнасцях ў сацыяльных сетках. Ёю змогуць карыстацца ў тым ліку супрацоўнікі гасцініцы для жывёл "Фауна горада", каб паглядзець, ці шукаюць гаспадары сабаку і котку, якія апынулася ў установе.

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.