23 верасня, серада

Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з 20-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы


Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з 20-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


"Гэты дакумент вывеў беларуска-расійскія адносіны, заснаваныя на векавой дружбе, сваяцтве гістарычных лёсаў і супольнасці жыццёвых інтарэсаў нашых народаў, на ўзровень сапраўднага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абараназдольнасць, узаемна дапаўняюць адзін аднаго ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прастора. Грамадзян дзвюх краін не падзяляюць межы, візы, мытні.

"На цяперашнім этапе прыхільнасць аб'яднаўчай ідэі мае вялікае значэнне. Галоўная задача - забяспечыць неабходныя ўмовы для далейшага павышэння дабрабыту нашых грамадзян. Глыбока перакананы, што мы зможам надаць новую дынаміку рэалізацыі саюзнай Дамовы, няўхільна прытрымліваючыся прынцыпаў раўнапраўя і даверу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт Расіі таксама накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас Прэзідэнта Беларусі з нагоды знамянальнай даты. Ён адзначыў, што гістарычнае рашэнне аб заключэнні саюзнай Дамовы адлюстроўвала ўзаемнае імкненне ўмацаваць расійска-беларускія адносіны і двум краінам удалося істотна прасунуцца па шляху інтэграцыі і супрацоўніцтва.

"Важна, што пазітыўны вопыт, назапашаны ў рамках Саюзнай дзяржавы, актыўна выкарыстоўваецца ў больш шырокім фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым далейшае развіццё ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў, двухбаковага ўзаемадзеяння на ўсіх напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.