Вы тут

Раім схадзіць


Дзень народзінаў Багдановіча, Рознакаляровы Сусвет, Інсталяцыя #Безцукерак, Забег Санта Клаўсаў, Творчы вечар Познера – афіша «Звязды» з 9 па 16 снежня.


Імпрэза да дня народзінаў Максіма Багдановіча

facebook.com

Дзе: Літаратурны музей ім. М. Багдановіча, г. Мінск, вул. Багдановіча, 7а

Калі: 9 снежня

Колькі каштуе: бясплатна

“Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?”

М. Багдановіч

18:00 – адкрыццё выставы «КП-2019» і куратарская экскурсія

  • Выстава атрымала сваю назву дзякуючы галоўнаму дакументу музея — кнізе паступленняў (скарочана «КП»). Усе музейныя прадметы запісваюцца ў гэтую кнігу. Выстава «КП-2019» — унікальная магчымасць упершыню пабачыць экспанаты, якія з'явіліся ў музеі за апошні год. Сярод іх кніга Паўла Шэйна з этнаграфічнымі запісамі Адама Багдановіча (1893 г.) і ўзоры вышыўкі ад стрыечных сясцёр Максіма Багдановіча.

19:00 – музычная праграма Пятра Клюева на вершы беларускіх паэтаў

  • Пётр Клюеў — музыка, кампазітар, удзельнік гурта ЛСП — заспявае песні на вершы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і сучасных беларускіх паэтаў.

20:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (ля Опернага тэатра)

Тэлефон для даведак: (8 017) 334-42-69.


Гутаркі аб класічнай музыцы

tula.plus

Дзе: Свет класічнай музыкі, г. Мінск, вул. Кірыла і Мяфодзія, 8

Калі: 9, 15 снежня, 16:00

Колькі каштуе: 12 BYN, увесь цыкл — 60 BYN

Выдатная магчымасць паглыбіць свае веды — наведаць гутаркі аб класічнай музыцы. Крутыя музыказнаўцы падзеляцца сваімі знаходкамі і назіраннямі. Вы зможаце яшчэ лепш зразумець і танчэй адчуць знакамітыя і незнаёмыя музычныя тэмы.

Вас чакаюць сустрэчы з самымі незвычайнымі людзьмі ў галіне культуры, якія распавядуць вам аб глыбокіх і ў той жа час цікавых таямніцах музычнага мастацтва.

  • 08.12 «Архетыпы традыцыйнай славянскай культуры: Змей, Яшчар і Цмок» — Ксенія Сідаровіч;
  • 15.12 «Абсурд у музыцы» — Варвара Царук.

Больш падрабязна пра зніжкі і абанементы:+375 29 776 20 92 (Арцём), info@artgrand.by.


Рознакаляровы Сусвет

Wallpaperup.com

Дзе: Планетарый, г. Мінск, вул. Фрунзе, 2

Калі: з 8 снежня

Колькі каштуе: 4 BYN – дзеці, 4,8 BYN – дарослыя

Фільм створаны студыяй Маскоўскага планетарыя і распавядае пра ўсехвалевую астраномію. Менавіта яна адкрыла людзям Сусвет як гіганцкую вечна зменлівую карціну, размаляваную нябачанымі кветкамі і адценнямі. І ў гэтым велічным выглядзе захаваная ўся гісторыя светабудовы.

Стваральнікі фільма хацелі паказаць, што чалавечае вока здольна адрозніваць толькі адну грань Сусвету. Аднак дзякуючы гэтаму фільму можна здзейсніць прарыў у невядомае і даведацца, як выглядае неба ў розных дыяпазонах электрамагнітнага спектру – у інфрачырвоным, ультрафіялетавым, рэнтгенаўскім і гама-выпраменьванні.

Гледачы ўбачаць тое, што раней было ўтоена прыродай ад нашых вачэй, але аказалася незвычайна прыгожа. На купале-экране паўстане маляўнічы свет, запоўнены нябачным выпраменьваннем. Можна будзе пабываць унутры туманнасцяў, адкрыць новыя зоркі і унікальныя аб'екты, палюбавацца неверагодным зачараваннем газапылавых аблокаў і сустрэцца з самымі энергетычна магутнымі аб'ектамі ў космасе. Фільм пераверне ўяўленні аб Сусвету, які раскрыецца перад вамі недаступнымі раней гранямі ва ўсёй сваёй прыгажосці і прывабнасці.

У канцы – экскурсія па зорным небе.


Цыкл зімовых куратарскіх экскурсій «Зімовы сон»

Дзе: Мастацкі музей, г. Мінск, вул. Леніна, 20

Калі: 11 снежня, 14:00

Колькі каштуе: для дарослых – 8 BYN, для дзяцей і студэнтаў (дзённай формы навучання) – 4  BYN

Зіма – ідэальная пара правесці час у Нацыянальным мастацкім музеі!

Дачныя клопаты, сезон пікнікоў і летняга адпачынку ўжо прайшлі, а цікавыя прагулкі з куратарам па музею – выдатная нагода прыйсці ў госці ў Мастацкі.

Падчас цыкла куратарскіх экскурсій «Зімовы сон» музей прапануе пазнаёміцца ​​бліжэй з самай вялікай калекцыяй беларускага і замежнага мастацтва ў нашай краіне, убачыць ужо знаёмыя творы з іншага ракурсу, пагутарыць з аўтарамі выставачных праектаў і правесці час у добрай кампаніі аднадумцаў.

Праграма зімовых экскурсій з куратарам ўключае:

  • 11 снежня 2019 года, 14:00 — сустрэча з Юліяй Лісай і дзіўныя гісторыі пра «Рускі імпрэсіянізм» з калекцыі беларускага музея.
  • Асобная ўвага ў цыкле куратарскіх экскурсій «Зімовы сон» Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь надае людзям старэйшага ўзросту, прапаноўваючы наведванне дадзеных мерапрыемстваў па сістэме абанемента.

Тэлефон для даведак: +375 17 327 71 63


Інсталяцыя #Безцукерак

relax.by

Дзе: Галерэя ДК, г. Мінск, вул. Герцэна, 2а

Калі: да 15 студеня 2020, серада-субота: 12:00 – 20:00, нядзеля: 12:00 – 18:00, панядзелак, аўторак: выхадны

Колькі каштуе: 4 BYN (палова сродкаў, выручаных за продаж квіткоў, будзе перададзена Цэнтру «Ніткі Дружбы»)

#Безцукерак. Адкрыццё красамоўнай інсталяцыі ў падтрымку дзяцей-сірот

Платформа Імёны запусціла фандрайзінгавую кампанію ў падтрымку Цэнтра дапамогі дзецям-сіротам «Ніткі Дружбы». Яна стартавала з адкрыцця інсталяцыі #Безцукерак ў Галерэі ДК, для якой было сабрана 15 000 абгортак ад цукерак і тры шчырыя гісторыі ад выпускнікоў дзіцячых дамоў.

Напярэдадні Новага года дзеці ў інтэрнатных установах традыцыйна атрымліваюць кілаграмы салодкіх падарункаў. Мы ўсе разумеем, што гэта не зусім тое, пра што яны мараць. Каб яны прачнуліся 1 студзеня ў сваёй сям'і — гэтага мы не ў сілах падарыць, але ёсць шанец знайсці дзіцяці-сіраце блізкага чалавека.

Платформа Імёны прапануе змяніць звыклы ход думак і задумацца над тым, што знайсці блізкага чалавека для дзіцяці ўсё ж магчыма. Пра гэта фандрайзінгавая кампанія #Безцукерак, якая праходзіць у падтрымку Цэнтра дапамогі дзецям-сіротам «Ніткі Дружбы». Гэта адзіная служба ў краіне, якая падбірае, навучае і суправаджае патранатных выхавальнікаў.

«Мы жывем у неабыякавым грамадстве, якое гатова падтрымаць у цяжкую хвіліну і не пакідае дзяцей у дзіцячых дамах па-за ўвагай. Так склалася, што на Новы год мы традыцыйна віншуем дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, салодкімі падарункамі. Мы так прывыклі. Гэта выдатная традыцыя чараўніцтва і добрая векавая каштоўнасць, якую ніхто не збіраецца парушаць. Але ніводны падарунак на Новы год не заменіць сапраўдныя, моцныя адносіны. Зараз у Беларусі існуе шмат магчымасцяў для таго, каб прыняць дзіця ў сваю сям'ю, у тым ліку прафесійнае бацькоўства: прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, калі бацькі, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот, атрымліваюць зарплату. А для тых, хто не гатовы да такога адказнага кроку, — ёсць выдатная форма дапамогі, патранатнае выхаванне. Патранатныя выхавальнікі не атрымліваюць грошай, але яны могуць наведваць дзіця ў дзіцячым доме, запрашаць да сябе ў госці на канікулы, выхадныя і святочныя дні.

Дапамагчы можна і матэрыяльна: калі замест чарговага падарункавага набору цукерак на Новы год для дзіцяці-сіроты вы падтрымаеце праект «Ніткі Дружбы» на платформе Імёны, то значна больш падлеткаў з дзіцячых дамоў змогуць знайсці свайго патранатнага выхавальніка», — кажа Арцём Галовій, заснавальнік цэнтра «Ніткі Дружбы».

Убачыць інсталяцыю #Безцукерак і пачуць рэальныя гісторыі выпускнікоў дзіцячых дамоў можна ў Галерэі ДК да 15 студзеня. Палова сродкаў, выручаных за продаж квіткоў, будзе перададзена Цэнтру «Ніткі Дружбы».


Нямецкая калядная тэраса

Travelingcanucks.com

Дзе: Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (IBB), г. Мінск, пр-т Газеты Праўда, 11

Калі: з 8 снежня

Колькі каштуе: бясплатна

Гэтай зімой панадворак Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Рау (IBB Minsk) ператворыцца ў невялікі, але ўтульны калядны IBB Weihnachtsterrasse.

Кожную нядзелю снежня (c 12:00 да 19:00) у IBB Minsk гасцей чакаюць: глінтвейн, калядны стрыт-фуд для дарослых і дзяцей, святочная музыка, нямецкі Санта (Вайнахтсман) і іншыя прыемныя сюрпрызы. Нямецкі Санта-Клаўс раскажа пра тое, як святкуюць Каляды і Новы год у Германіі. Будзе працаваць невялікі калядны маркет, дзе ўсе жадаючыя змогуць купіць навагоднія падарункі і сувеніры. Для дарослых гасцей Санта-Клаўс правядзе майстар-класы па прыгатаванні грогу.

Таксама на IBB Weihnachtsterrasse будзе працаваць калядная пошта. Дарослыя і дзеці змогуць напісаць пра тое, як яны паводзілі сябе ў 2019 годзе, і атрымаць ліст ад Вайнахтсмана з Германіі.


Выстава акварыўмных рыбак «Аквафорум-2019»

akvaforum.by

Дзе: Гандлёвы цэнтр «Еўраопт», г. Мінск, вул. Казіміраўская, 6

Калі: па 16 снежня, з 10:00 – 21:00

Колькі каштуе: для дарослых – 5,5 BYN, для дзяцей – 5 BYN, да 3-х гадоў – бясплатна

Выстава «Аквафорум-2019» – сапраўдны маленькі куток жывой прыроды. Наведаўшы гэтае месца, можна ўбачыць і спазнаць гэты дзіўны падводны свет. Гледзячы на ​​рыб, як вядома, чалавек супакойваецца, паляпшаецца яго самаадчуванне і настрой.

У больш чым 100 акварыумах і тэрарыумах вы зможаце ўбачыць і палюбавацца зачаравальнымі падводнымі жыхарамі, прывезенымі з розных частак нашай планеты.

Вас чакае знаёмства з самымі сапраўднымі крыважэрнымі піраннямі, велізарнымі вусатымі самамі, прэснаводнымі акуламі, афрыканскімі цыхлідамі неверагодных трапічных афарбовак і нават з усходняй рыбай цмокам — араванай, якая лічыцца сімвалам багацця і своеасаблівым талісманам, і многімі іншымі не менш цікавымі прадстаўнікамі акварыўмнага свету!

У праграме:

  • знаёмства з рознымі відамі рыб;
  • пазнавальная лекцыя-гутарка ад вопытных акварыумістаў (запіс па тэлефоне: 375 29 121-00-33).

Для самых маленькіх гасцей выставы:

  • куток юных акварыумістаў;
  • творчы куток.

А тыя, хто яшчэ падумвае завесці рыбак, змогуць бясплатна атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў па доглядзе за акварыумам і набыць акварыўмных рыбак (па выхадных днях).

Больш падрабязна па тэлефоне: +375 29 120 15 00, akvaforum.by


Выстава «Усё табе скажу»

Дзе: Галерэя ДК, г. Мінск, вул. Герцэна, 2а

Калі: 11 – 15 снежня

Колькі каштуе: 7 BYN, льготны – 5 BYN

На выставе «Усё табе скажу» Крысцiна Нарвілайтэ прадстаўляе вельмі асабісты і шматслойны сусвет сваёй творчасці. К. Нарвілайтэ скончыла аддзяленне графікі ў Вільнюскай акадэміі мастацтваў, але пашырыла традыцыйную мову графікі за межы паперы. Яна стварае аб'екты, ілюструе кнігі, стварае аўтарскія кнігі, праводзіць адукацыйныя заняткі па графіцы ў дзіцячай бальніцы «Santaros» (у бальніцы працуе валанцёркай ужо дзесяць гадоў), праводзіць канцэрты і вечары паэзіі ў сваёй галерэі.

У гэтай экспазіцыі можна пабачыць прадстаўленыя ў сучасным выглядзе традыцыйныя лінагравюры, жывапіс і мастацкія аб'екты — скрынкі памяці. «На гэтую выставу паўплывалі Ліст, Шуман, Накас, Рым, Неапаль і, канечне, мая дачка Лаура (у аб'ектах выставы будуць скарыстаныя цацкі Лауры, якія я захоўвала 10 гадоў). А таксама планеты, неба, галаўны боль, цацкі і вулканы. Свае працы я б ахарактарызавала як пробліскі святла, эмоцый і ўспамінаў праз цемру забыцця. Працы — абсалютна рознага фармату, ад зусім дробных да вялікіх. Таксама выкарыстоўваюцца розныя матэрыялы: цэмент, папера, палатно, дрэва, метал, аэразольныя фарбы, пластык, лінагравюра, тканіна. А пра ўсё астатняе раскажу ўжо толькі на выставе», — жартаўліва дадае мастачка.

У гэтым годзе працы К. Нарвілайтэ-Генюшэне прымалі ўдзел у выставах у ЗША, Канадзе, Германіі, Партугаліі, Нарвегіі, мастацкім кірмашы «ArtVilnius’19» і інш.


Забег Санта-Клаўсаў

citydog.by

Дзе:  Парк Перамогі, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 59

Калі: 14 снежня, 10:00

Колькі каштуе: удзел ад 25 BYN

Чаму Санты, а не Дзяды Марозы? Ды таму, што Дзяды Маразы не бегаюць, а павольна ходзяць. У Еўропе ўжо які год у снежні ў многіх краінах праходзяць падобныя забегі.

Рэгістрацыя і ўмовы ўдзелу, трасу, што ўваходзіць у стартавы пакет, чытайце на сайце арганізатараў.⠀

Што вам трэба зрабіць?

  •     Зайсці на сайт і вывучыць усю інфармацыю па забегу.
  •     Выбраць дыстанцыю і зарэгістравацца. ⠀

Вас запрашаюць прабегчы свае 500 м (дзіцячы), 1.5, 3, 5, 10 ці 15 км Санта Клаўсаў, Міс і Місіс Сант, Эльфаў, Снегавікоў а гэтак жа бадзёрых Дзядоў Марозаў і чароўных Снягурак! Яны вельмі добра ўпішуцца ў гэтае свята.


Творчы вечар Уладзіміра Познера

tut.by

Дзе: Палац Рэспублікі, г. Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1

Калі: 15 снежня, 18:00

Колькі каштуе: ад 68 BYN

Бліскучы суразмоўца, мысліцель і аналітык, інтэлектуал з філасофскім поглядам на свет гатовы абмеркаваць любое пытанне — ад палітычных расстановак да любові да бейсболу. Уладзімір Познер выступіць перад мінскімі гледачамі 15 снежня.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.