Вы тут

Дысцыплінарныя меры для вучняў


Вызначаюць у Кітаі.


Міністэрства адукацыі КНР праводзіць вывучэнне грамадскай думкі пра пастанову, што вызначае правы настаўнікаў пачатковых і сярэдніх школ караць навучэнцаў і ажыццяўляць у дачыненні да іх дысцыплінарнае ўздзеянне пры выкананні прафесійных абавязкаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пастанова забараняе пакаранні, якія наўпрост прычыняюць школьнікам фізічную боль, такія як удары і штурханні вострымі прадметамі, а таксама тыя пакарання, што замахваюцца на годнасць навучэнцаў, такія як абразы, дыскрымінацыя ці абразлівыя словы і дзеянні.

У пастанове таксама пералічаныя дысцыплінарныя меры, якія настаўнікі могуць прымаць, яны падзеленыя на тры катэгорыі ў адпаведнасці са ступенню сур’ёзнасці правіны і ўключаюць у сябе наступнае: раскрыццё імя і ганьбаванне, пакаранне стаяннем, што доўжыцца не даўжэй, чым занятак у класе, а таксама адхіленне ад наведвання заняткаў на час не даўжэй, чым адзін тыдзень.

У згаданым дакуменце школам таксама прапанавана распрацаваць свае ўласныя правілы і дысцыплінарныя нормы адпаведным чынам, каб растлумачыць для настаўнікаў правілы, у адпаведнасці з якімі яны будуць прымяняць дысцыплінарныя меры да навучэнцаў.

Грамадскасць можа прадставіць свае меркаванні адносна гэтай пастановы на сайце ці па электроннай або звычайнай пошце да 22 снежня 2019 года.

Фота: newstes.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».