Вы тут

Прэзентацыя 100-томнага праекта "Беларускі кнігазбор" адбудзецца ў НАН


У ім прадстаўлены найлепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гісторыі. Першы том ("Ян Чачот. Выбраныя творы")  быў апублікаваны ў 1996 годзе.  Апошні, соты юбілейны том ("Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Выбраныя творы"),  выйшаў у свет у кастрычніку 2019 года.


Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Аўтарам ідэі і галоўным рэдактарам з'яўляецца беларускі пісьменнік, фалькларыст, перакладчык і літаратуразнаўца Кастусь Цвірка.  "Беларускі кнігазбор" уключае тры серыі: мастацкую літаратуру, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай класікі.

Безумоўна, самай значнай з'яўляецца серыя “мастацкая літаратура”: у ёй выйшла 77 тамоў. З 2008 года да праекта далучылася акадэмічнае выдавецтва "Беларуская навука". Дзякуючы сумесным намаганням, былі апублікаваныя яшчэ амаль тры з паловай дзясяткі кніг. Упершыню шырокая грамадскасць атрымала такія фундаментальныя выданні, як "Беларускія летапісы і хронікі", "Беларуская старажытная літаратура",  "Выбраныя творы" Уршулі Радзівіл, Францішка Багушэвіча, Уладзіслава Сыракомлі, Элізы Ажэшкі і многія іншыя. Побач з класічнымі творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, якія складаюць залаты фонд нацыянальнай літаратуры, у культурную прастору вернута і творчая спадчына Усевалада Ігнатоўскага, Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх, Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Жылкі, Язэпа Лёсіка і іншых рэпрэсаваных пісьменнікаў. Арыгінальнай і не менш каштоўнай часткай праекта сталі пераклады на беларускую мову твораў Іагана Вольфганга Гётэ і Фёдара Дастаеўскага.

Прэзентацыя 100-томнага праекта “Беларускі кнігазбор" адбудзецца 13 снежня ў 14.00 у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, ауд.216).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: nlb.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.