Вы тут

39 ручных гранат выявілі ў Оршы падчас правядзення земляных работ


Боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны былі знойдзены недалёка ад прыватнага жылога дома і будынка былой бальніцы ў завулку Далёкі райцэнтра.


Будаўнікі падчас правядзення земляных работ на глыбіні каля 1,5 метра зачапілі экскаватарам старую скрыню, з якой высыпалася некалькі гранат. Аб сваёй знаходцы яны паведамілі ў міліцыю.

На месца здарэння акрамя праваахоўнікаў прыбылі сапёры в/ч 5524 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. У траншэі імі было выяўлена 39 ручных гранат часоў вайны. Боепрыпасы былі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: kp40.ru; Фота носіць ілюстрацыйны характар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?