Вы тут

Сталічны этап “Залатой шайбы” ў старэйшай групе фінішуе 10 снежня


10 снежня ў 15.30 у Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па фігурным катанні на каньках адбудзецца ўрачыстая цырымонія закрыцця XXII гарадскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” (г. Мінск, пр-д Каралінскі, 5, СДЮШАР).


Ушанаванне пераможцаў пройдзе адразу пасля фінальнай гульні, якая пачнецца ў 14.15. Мінскі гарадскі камітэт Саюза моладзі узнагародзіць каманды прызамі і медалямі, якія заваявалі па выніках турніру прызавыя месцы (з 1-га па 3-е).

Медалі вышэйшай пробы прымераць хакеісты каманды, якая на гэтым турніры не прайграла ніводнай сустрэчы.

Таксама ўзнагародзяць і гульцоў у індывідуальных амплуа — “Найлепшы бамбардзір”, “Найлепшы варатар”, “Найлепшы абаронца”, “Найлепшы нападаючы”.

Інтэрактыў з з роставымі лялькамі, выступленне артыстаў — усё гэта чакае гледачоў пасля фінальнай гульні.

Гарадскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” праводзяцца штогод з мэтай паляпшэння фізкультурна-спартыўнай работы, умацавання здароўя і ўключэння моладзі ў заняткі фізкультурай і спортам, папулярызацыі хакея.

У старэйшай узроставай групе спаборніцтваў удзельнічалі гульцы 2003-2005 года нараджэння. Каманда з дадзенай групы, якая заваявала першая месца па выніках гарадскіх спаборніцтваў, прадставіць сталіцу ў студзені на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю:  day.org.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.