Вы тут

Беларусь у рэйтынгу чалавечага развіцця паднялася на 50-е месца


Сёння ў Мінску была агучана справаздача ПРААН аб чалавечым развіцці-2019 «За рамкамі даходаў, за рамкамі сярэдніх паказчыкаў, за рамкамі сённяшняга дня». Значэнне нашай краіны ў глабальным рэйтынгу чалавечага развіцця паднялася на тры пазіцыі і зараз дзеліць 50-е месца з Казахстанам сярод 189 краін. Перад ёй размясцілася Расія, пасля — некаторыя краіны рэгіёну. 


«Такім чынам, Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця», — адзначыла пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Аляксандра Салаўёва. Яна агучыла інфармацыю, што значэнне нашай краіны — 0,817. За перыяд з 1995 па 2018 год значэнне Беларусі ў рэйтынгу індэкса чалавечага развіцця (ІЧР) вырасла з 0,656 да 0,817 або на 24,5%. За гэты час сярэдняя працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі павялічылася на 3,9 года, а сярэдняя працягласць навучання на 3,8 года. Цяпер працягласць жыцця складае 74,6 гадоў. 

Жанчыны ў Беларусі жывуць на 10 гадоў больш чым мужчыны. Сярэдняя працягласць жыцця жанчын у 2018 годзе была 79,4 года, у мужчын гэты паказчык роўны ўсяго 69,2 года.

Заўважу, што па многіх паказчыках глабальнага развіцця жанчыны былі «вышэйшыя» за мужчын. Выключэнне складае толькі адзін індэкс, які паказвае ўзровень зарплаты. Дык вось, жанчыны маюць (прыкладна) на 25% меншы штомесячны даход, чым мужчыны. Гэта пры тым, што ўзровень пісьменнасці, правільнага харчавання і, як следства, працягласці жыцця — у жанчын вышэйшы, чым у мужчын.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: ca-irnews.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.