На Кастрычніцкай плошчы тэсціравалі ілюмінацыю на галоўнай ёлцы краіны і іншых элементах святочнага строя, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны.
Навагодняе дрэва на Кастрычніцкай плошчы - самае высокае ў Беларусі (каля 30 м). Яно складаецца з каля 3,5 тыс. лапак штучнай ігліцы. Галоўную ёлку краіны ўпрыгожваюць 3 тыс. залацістых і серабрыстых шароў і 200 фрэзераваных сняжынак.
Традыцыйна навагоднюю ілюмінацыю ў Мінску ўключаюць у перыяд з 15 снежня па 15 студзеня. У гэтым годзе сталіца запаліцца агнямі 14 снежня. Як удакладніў дырэктар УП "Мінгарсвятло" Славамір Грыневіч, ўключаць святочную ілюмінацыю будуць штодня прыблізна ў 17:20 - разам з вулічным асвятленнем, а адключаць - апоўначы. Усяго ж ва ўпрыгожванні горада выкарыстоўваюцца 4 915 гірлянд, 1 446 светлавых матываў, 227 светлавых канструкцый, у тым ліку каля 30 буйных, як, напрыклад, велізарны мяч у футбольнага манежа, ласі на вул. Прытыцкага і трактар на пр. Партызанскім.
Прэв'ю: Мінск-Навіны
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.