Вы тут

На выхадныя зноў пацяплее да плюс 6 градусаў


Другі тыдзень зімы запар у нас чакаецца няўстойлівае з павышаным тэмпературным фонам надвор'е. Будуць адносна цёплыя кароткачасовыя ападкі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


ptzgovorit.ru

У сераду ўначы і раніцай месцамі, а ўдзень па поўдні краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Амаль усюды слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог з'явіцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У чацвер месцамі па краіне таксама чакаюцца кароткачасовы мокры снег і дождж, слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог будзе назірацца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, удзень — ад мінус 2 градусаў па поўначы да 5 цяпла па поўдні краіны. У пятніцу атмасферныя франты абумовяць уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, удзень — ад мінус 1
да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях да мінус 5 градусаў. Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны — да 6 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Раніцай і ўначы на дарогах галалёдзіца...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?