Вы тут

У Беларусі пачалі павышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце


У Беларусі ў рэгіёнах пачалі павышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Першым рэгіёнам, у якім паднялі кошт праезду, стала Брэсцкая вобласць. Змены прадугледжаныя рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. У бліжэйшы час кошт праезду мае падняцца і ў астатніх рэгіёнах.


Талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах у Брэсцкай вобласці падаражэе да 60 капеек, а на экспрэсных - да 70 капеек.

Пры гэтым гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за адзін кіламетр праезду таксама вырастуць:

  •     на звычайных маршрутах - 0,08 рубля (было - 0,07 рубля);
  •     на хуткасных маршрутах - 0,1 рубля (было - 0,09 рубля);
  •     на экспрэсных маршрутах - 0,11 рубля (было - 0,10 рубля);
  •     на дадатковых рэйсах - 0,1 рубля (было - 0,09 рубля).

Калі змяненні набудуць моц, пакуль невядома.

Чакаецца, што ў бліжэйшы час павінна быць прынята рашэнне аб павышэнні кошту праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце і ў іншых рэгіёнах, а таксама ў Мінску.

Прэв'ю: busphoto.eu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».