Вы тут

На МКАД грузавік пратараніў агароджу і з'ехаў у кювет


ДТЗ з удзелам грузавіка здарылася на МКАД раніцай 10 снежня. "МАЗ" пратараніў ахоўную агароджу і з'ехаў у кювет, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на сталічную Дзяржаўтаінспекцыю.


Фота ДАІ.

Аварыя адбылася каля 08:45 на МКАД з боку вул. Свіслацкай ў бок вул. Ташкенцкай. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца грузавіка 1992 г. н. не справіўся з кіраваннем, з-за чаго машына выехала за межы праезнай часткі, пратараніўшы агароджу.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

У ДАІ нагадваюць, што 10 снежня ў Мінску прагназуецца туман, таму вадзіцелям неабходна захоўваць асцярожнасць і правільна ацэньваць дарожную абстаноўку, старацца пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, а таксама выбіраць бяспечную хуткасць і захоўваць дыстанцыю да аўтамабіляў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.