Вы тут

П'яны аршанец расстраляў з пнеўматыкі выпадковага мінака


Адзін з вечароў жыхар Оршы вырашыў прысвяціць спорту. Ён адправіўся ў мясцовы лядовы палац, каб паназіраць за матчам нацыянальнага чэмпіянату па хакеі. Там малады чалавек паглядзеў першы перыяд сустрэчы і вырашыў, што на сёння спартыўных перажыванняў яму хопіць.


І пераключыўся на кіно. Праўда, перш чым наведаць вячэрні сеанс чамусьці з'ездзіў дадому і ўзяў там пнеўматычны пісталет. З ім ён і адправіўся ў кіназалу. Адначасова малады чалавек неаднаразова прыкладваўся да бутэлькі. Пасля кінатэатра жыхар райцэнтра зайшоў у мясцовую краму, дзе купіў тры літры піва. Ужыўшы яго, ён канчаткова ўпаў у стан алкагольнага ап'янення і адправіўся ў пешае падарожжа па Оршы.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, прагулка сур'ёзна зацягнулася, і ў выніку малады чалавек апынуўся далёка ад дома. Каля пяці гадзін раніцы яго ўвагу прыцягнуў мужчына, што курыў каля пад'езда шматпавярховіка. П'яны аршанец пачаў патрабаваць сабе цыгарэту, а, атрымаўшы адмову, дастаў пнеўматыку і некалькі разоў стрэліў у апанента, патрапіўшы таму ў вуха.

Пацярпелы выклікаў міліцыю. Супрацоўнікамі Дэпартамента аховы падазраваны быў затрыманы. Апытаць яго адразу праваахоўнікам не атрымалася. Як высветлілася, на момант здзяйснення злачынства ў крыві маладога чалавека было амаль тры праміле алкаголю.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: tambov.mk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».