Вы тут

Памёр экс-мэр Масквы Юрый Лужкоў


Былы мэр Масквы Юрый Лужкоў памёр на 84-м годзе жыцця, паведамляе ren.tv.


Паводле інфармацыі крыніцы, гэта адбылося ў адной з клінік нямецкага горада Мюнхен. У медыцынскай установе Юрыю Лужкову праводзілі аперацыю на сэрцы.

Фота ТАСС

Юрый Міхайлавіч Лужкоў займаў пасаду мэра Масквы з 1992-га па 2010 год. Лета 2010 года ў Цэнтральнай Расіі было вельмі гарачым і засушлівым. У сувязі з гэтым у Маскоўскай вобласці было шмат лясных пажараў, дым ад якіх не сыходзіў са сталіцы некалькі тыдняў запар. Моцна ўзрасла смяротнасць, моргі былі перапоўненыя. У верасні прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў звольніў Лужкова з пасады кіраўніка горада з фармулёўкай "у сувязі са стратай даверу".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім Юрыя Лужкова па прычыне незаменнай страты, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з пачуццём вялікага смутку і спагады ўспрыняў паведамленне аб яго смерці. "Пайшоў з жыцця таленавіты палітык і выдатны дзяржаўны дзеяч, сапраўдны сябар Беларусі, які аддаў шмат сіл і энергіі з'яднанню двух братэрскіх народаў, станаўленню і развіццю беларуска-расійскіх адносін, - гаворыцца ў спачуванні. - З яго імем непарыўна звязана мноства знакавых ініцыятыў і праектаў, якія далі магчымасць умацаваць кантакты паміж нашымі краінамі".

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.