Вы тут

На Міншчыне пройдзе абласны этап конкурсу “100 ідэй для Беларусі”


13 снежня ў 12.00 ва ўпраўленні ААТ “Беларуськалій” г. Салігорска пачнецца выстава-прэзентацыя абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.


Як паведамілі ў Мінскім абласным камітэце БРСМ, у ёй возьмуць удзел 25 маладзёжных праектаў з 15 раёнаў вобласці ў розных сферах.

У абласной фінал конкурсу ўвайшлі распрацоўкі юных вучоных вобласці розных накірункаў. Да прыкладу, Дзяржынскі раён прэзентуе аграпрамысловы праект “Разумны дом для жывёл” Анжалікі Шыманскай, вучаніцы 10 класа Негарэльскія СШ №1. Праект уяўляе сабой сістэму, якая валодае адразу некалькімі функцыямі: аўтаматычнай падачай корму і вады, а таксама кантролю за паветрам. Гэты праект або асобныя яго часткі можна выкарыстоўваць на фермах, у сельскагаспадарчых комплексах, у заапарках, зоакрамах, а гэтак жа ў дамашніх умовах.

Навучэнцы Артур Царыковіч і Анастасія Крыўленя са Слуцкага раёна з праектам “Phone Paint Detector” стварылі дадатак PPD, які прадстаўляе магчымасць карыстальнікам атрымаць усю неабходную інфармацыю аб карцінах у музеях наўпрост, пры гэтым маючы толькі само адлюстраванне карціны, без выкарыстання QR-кодаў або іншых штрых -кодаў, пазнак, а таксама аўдыягіда.

Аўтарскую распрацоўку "Камп'ютарная гульня патрыятычнай накіраванасці “Знакамітыя спартсмены Беларусі” прадставіць Мацвей Лебедзеў, навучэнец 9 класа СШ № 3 г. Крупкі. Ён з'яўляецца працягам гульні “Беларусь спартыўная”, мэта якой -- прапаганда сярод моладзі спартыўнага руху і дасягненняў беларускіх спартсменаў.

Салігорскі раён прэзентуе праект “Future food -- ежа будучыні!” Аляксандра Каробкі. Хлопец прапануе спрасціць заказ страў і ўзаемадзеянне наведвальніка з персаналам і выводзіць гэты працэс у рэстаранах на новы ўзровень абслугоўвання.

Традыцыйна інавацыйныя праекты і распрацоўкі будзе ацэньваць экспертны Савет, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі выканаўчай улады, упраўлення адукацыі, грамадскіх арганізацый, а таксама прадстаўнікі цэнтра тэхнічнай творчасці г. Салігорска і прадпрыемства "Беларуськалій".

Усе аўтары праектаў будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Праекты-пераможцы будуць прадстаўлены ў рэспубліканскім фінале конкурсу.

Пасля заканчэння мерапрыемства ўсіх удзельнікаў і гасцей чакае не менш займальная экскурсія ў музей Працоўнай Славы ААТ "Беларуськалій".

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.