Вы тут

Пяцёра дзяцей і двое дарослых выратаваны на пажары ў Камянецкім раёне


У 22.32 ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў доме на вуліцы Савецкай аграгарадка Ходасы Камянецкага раёна.


Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, у адной з кватэр жылога дома было задымленне. Было ўстаноўлена, што суседзі, пачуўшы гук спрацаваўшага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, пры дапамозе сякеры ўскрылі ўваходныя дзверы і праніклі ў памяшканне, дзе ўтварылася заслона дыму, выкліканая пакінутай без нагляду ежай на пліце. Унутры знаходзіліся пяцёра дзяцей і двое дарослых, якія былі выратаваны і выведзены на свежае паветра, паведамілі ў МНС.

Прычына здарэння - парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыбораў і прылад.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: akzhaik-bko.gov.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?