Вы тут

Стартаваў рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд”


Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мэта конкурсу -- фарміраванне ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, стымуляванне маладзёжнай творчасці праз стварэнне друкаванай сацыяльнай рэкламы, сацыяльных відэаролікаў і матыватараў, якія сцвярджаюць агульначалавечыя каштоўнасці.


Згодна з умовамі ў Конкурсе могуць удзельнічаць маладыя людзі (як асобныя аўтары, так і аўтарскія калектывы) ва ўзросце ад 14 да 31 года. Для гэтага неабходна падрыхтаваць рэкламны матэрыял сацыяльнага характару па адной або некалькіх намінацыях і тэмах, якія адпавядюць мэтам і задачам творчага спаборніцтва.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: друкаваная сацыяльная рэклама (афіша, буклет, білборд, расцяжка, улётка, лісток інфармацыйны, лісток рэкламны, наклейка, плакат, прэс-рэліз, праспект, банер), сацыяльны відэаролік і сацыяльны матыватар.

Для стварэння сацыяльнай рэкламы прапануюцца наступныя тэмы: “Беларусь паспяховая”, “Мы беларусы”, “Мы гаворым – Не”, “Мая сям'я -- маё багацце”, “Дарогай добрых спраў”, “Жыві ярка!”, “Наша Культура”, “Беражы прыроду”, “Бяспека жыцця”, “У адзінстве наша сіла”. Больш падрабязна ​​з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі ў раздзеле “Агульная інфармацыя / Маладзёжная палітыка / Конкурсы/ Палажэнні”.

Заяўкі і конкурсныя работы прымаюцца да 20 студзеня 2020 года ў электронным выглядзе на e-mail uvrm.bsuir@gmail.com з пазнакай “Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: bsut.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.