Вы тут

Высвятляем, ці ўсе яблыкі аднолькава карысныя


Ці ўсе яблыкі аднолькава карысныя, і ці ёсць сэнс выбіраць іх яшчэ і па колеры, не абмяжоўваючыся смакавымі прыхільнасцямі?

Скажам шчыра: у глабальным сэнсе і пры адсутнасці праблем са здароўем вялікага сэнсу ў гэтым няма, адрозненні ў хімічным саставе паміж чырвонымі, жоўтымі і зялёнымі яблыкамі не такія вялікія. Калі ж вы на дыеце альбо пакутуеце ад якога-небудзь захворвання, ніжэйпрыведзеная інфармацыя можа вас зацікавіць.


Так, жоўтыя і асабліва чырвоныя яблыкі ў пераважнай большасці выпадкаў больш салодкія, чым іх зялёныя «сабраты». Адпаведна гэтаму расце і іх каларыйнасць, і глікемічны індэкс. Іншымі словамі, надта салодкія чырвоныя і жоўтыя яблыкі не падыходзяць людзям на дыеце і проціпаказаныя дыябетыкам.

Затое людзям з павышанай кіслотнасцю страўніка, наадварот, варта звярнуць увагу менавіта на аранжава-чырвоныя плады замест кіслых зялёных яблыкаў з большым (часам утрая!) утрыманнем арганічных кіслот. Кіслыя яблыкі проста проціпаказаныя людзям з захворваннямі страўнікава-кішачнага тракту (язвамі, гастрытамі, калітамі і г. д.).

А вось вітамінаў С, РР і групы В больш менавіта ў яблыках зялёных — гэта значыць яны больш карысныя ў плане прафілактыкі авітамінозу і прастуды, а таксама для захавання маладосці.

Вышэй у зялёных яблыках, чым у чырвоных, і ўтрыманне жалеза, а яблычная кіслата спрыяе правільнаму і хуткаму засваенню гэтага жалеза і звязванню яго з гемаглабінам крыві. Пры поўным засваенні адзін яблык дае прыкладна 10 % сутачнай нормы. Дэфіцыт гэтага элемента выклікае анемію.

А вось магутнага антыаксіданту кверцэтыну (як і астатніх вельмі карысных для сардэчна-сасудзістай сістэмы флаваноідаў) больш у пладах з чырвонай і жоўта-аранжавай скуркай.

А яшчэ зялёныя яблыкі менш алергенныя, чым чырвоныя, — гэта даказана.

Ірына Тамковіч

Загаловак у газеце: Самыя карысныя яблыкі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.