Вы тут

У Мінску прайшла акцыя «Скарбонка здароўя»


Акцыя па прафілактыцы праглынання дробных прадметаў дзецьмі дашкольнага ўзросту «Скарбонка здароўя» адбылася ўчора на базе 6-й дзіцячай клінічнай паліклінікі ў Мінску.


Падчас прыёму педыятраў бацькам і дзецям расказалі пра зоны даступнасці дробных прадметаў і спосабы іх выяўлення. Малым уручылі «свінкі-скарбонкі» як альтэрнатыву для захоўвання дробных прадметаў, а бацькі атрымалі рэкамендацыі па абыходжанні з небяспечнымі рэчамі.

Мерапрыемства прайшло ў межах праекта «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага спосабу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да праблемы праглынання дробных прадметаў дзецьмі.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Не праглынуць небяспечнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».