29 верасня, аўторак

Вы тут

Twitter назваў самыя папулярныя тэмы для абмеркавання ў 2019 годзе


У лідарах апынуліся серыял "Гульня тронаў", пажар у саборы Парыжскай Божай Маці і кіраўнік Белага дома Дональд Трамп, сцвярджаецца ў спецыяльным блозе Twitter.


Самай папулярнай навіной стаў пажар, які ахапіў французскі Нотр-Дам у красавіку. На другім месцы - хэштэг "пачатак эпохі Рэйва". Гэта эпоха праўлення, якая 1 мая прыйшла ў Японіі на змену эпохі Хэйсэй у сувязі са зменай імператара. У тройку пераможцаў трапіла Венесуэла, дзе ў студзені пачаліся масавыя пратэсты.

Дзясятка самых папулярных навінавых тэм: Brexit, тайфун Хагібіс у Японіі, пажары ў Амазоніі, пратэсты ў Ганконгу, кліматычныя акцыі, тэракт у новазеландскім Крайстчэрчы і перадвыбарчыя дэбаты дэмакратаў у ЗША.

Найбольш абмяркоўваемымі асобамі ў гэтым годзе сталі лідар ЗША Дональд Трамп, экс-прэзідэнт Барак Абама і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі. Не саступілі ім па папулярнасці амерыканскі палітык Александрыя Акасія-Картэс, прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару і кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Берні Сандэрс і Джо Байдэн.

"Гульня тронаў" стала самым абмяркоўваемым серыялам 2019 года. Яму ў патыліцу дыхаюць амерыканскія серыялы "Вельмі дзіўныя справы" і "Сімпсаны". Сярод кінакарцін больш за ўсё абмяркоўвалі "Мсціўцы: Фінал".

Карыстальнікі Twitter таксама актыўна абмяркоўвалі амерыканскіх акцёраў Тома Холанда, Крыса Эванса і Зендаю.

Самымі папулярнымі ў сацсетцы музыкамі апынуліся паўднёвакарэйская група BTS, спявачка Арыяна Грандэ і рэпер Дрэйк.

Найбольш папулярнай стала фатаграфія звычайнага курынага яйка на белым фоне. Гэтая публікацыя, дарэчы, набрала рэкордных амаль 54 млн лайкаў у Instagram.

Фота pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.