Вы тут

Трамп разглядае прапанову наведаць Расію з нагоды 75-годдзя Перамогі


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп атрымаў запрашэнне ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на ўрачыстасці ў Маскве з нагоды 75-годдзя Перамогі і ў цяперашні час разглядае гэтую прапанову. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па выніках рабочага візіту ў Злучаныя Штаты, піша ТАСС.


"Прэзідэнт Пуцін запрасіў прэзідэнта Трампа на ўрачыстасці з нагоды Дня Перамогі 9 мая наступнага года ў Маскве на іх сустрэчы ў Японіі на палях G20 у чэрвені гэтага года, - адзначыў кіраўнік МЗС РФ. - Па даручэнні прэзідэнта я пацвердзіў гэта запрашэнне. Прэзідэнт Трамп яго разглядае".

"Мы спадзяемся, што, калі такая магчымасць прадставіцца, вядома ж, можна будзе правесці поўнафарматную двухбаковую размову", - дадаў Лаўроў.

Прэв'ю: news.bigmir.net

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.