Вы тут

Мінчане прасілі пабудаваць веладарожку вакол Мінскага мора, але Мінрайвыканкам адмовіў


Больш за тысячу подпісаў было сабрана пад калектыўным электронным зваротам з просьбай пабудаваць веладарожку вакол Мінскага мора. Зварот быў накіраваны ў Мінрайвыканкам, аднак улады не падтрымалі ідэю.


Аўтары звароту сцвярджалі: "Няма нічога лепш, чым выехаць за горад па веладарожцы да Мінскага мора, дзе практычна няма выхлапных газаў ад машын, чыстае паветра, прыгожы від. Але веладарожка заканчваецца ля аквапарку "Лябяжы".

Паездка вакол Мінскага мора суправаджаецца выездам на праезную частку, дзе ездзіць аўтатранспарт і такім чынам задавальненне веласіпедыста сканчаецца.

У сувязі з выкладзеным просім дапамагчы народжанаму веларуху ў нашай краіне і рэалізаваць такі маштабны праект як веладарожка вакол усяго Мінскага мора. Няхай не адразу ўсю, з асобнымі ўчасткамі, але зрабіць яе на працягу двух-трох гадоў".

Мінскі райвыканкам даў адказ на зварот: будаўніцтва новага веламаршруту вакол Мінскага мора не плануецца. Мясцовая ўлада інфармуе, што прыярытэт у фінансаванні будаўніцтва за кошт бюджэтных сродкаў у першую чаргу аддаецца сацыяльна-значным аб'ектам, а менавіта: бальніцы, паліклінікі, дзіцячыя садкі і школы.

Прэв'ю: maps.google.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».