Вы тут

У Салігорску кухар падманваў патэнцыйных арандатараў


Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 32-гадовага кухарара, жыхара горада. Мужчына падманваў патэнцыйных арандатараў: знаходзіў у інтэрнэце кліентаў і браў у іх перадаплату, але з абавязковай умовай - засяліцца ў кватэру можна будзе толькі праз месяц.


Пацярпелыя верылі ў гісторыю аб хуткім ад'ездзе за мяжу і ў магчымасць зняць жыллё на працяглы тэрмін. Для большай пераканаўчасці падчас здзелкі падазраваны перадаваў кліентам загадзя вырабленыя дублікаты ключоў ад кватэры.

Аднак той не збіраўся ехаць за мяжу і здаваць нерухомасць. Пазней высветлілася, што ён родам са Слуцка і сам жыў у арэндным жыллё, якое і прапаноўваў іншым.

У выніку кліенты не засяліліся у абяцаны тэрмін і запатрабавалі вярнуць грошы. Аддаваць доўг было няма чым, таму, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, мужчына з'явіўся з павіннай у праваахоўныя органы, паведамілі ў МУС.

Сышчыкі ўстанавілі восем пацярпелых. Ім нанесены ўрон на агульную суму звыш двух тысяч долараў. Усе грошы падазраваны выдаткаваў у ігральных установах. Вядома, што раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж шляхам выкарыстання кам’ютарнай тэхнікі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: finance.bigmir.net

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.