Вы тут

Выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя»


У інтэрнэт-прасторы выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Яго стваральнікі прапануюць школьнікам цікавы інфармацыйна-адукацыйны кантэнт, які можа дапамагчы атрымаць дадатковыя веды ад аўтарытэтных экспертаў: лекцыі, гутаркі, інтэрв'ю, майстар-класы ў аўдыяфармаце.


Запланавана адмысловая серыя такіх выпускаў. Працягласць кожнага запісу — каля 20 хвілін. За гэты час прафесіяналы з розных сфер дзейнасці ў гутарцы з вядучым падкаста Дзмітрыем Смірновым на ўласным прыкладзе раскажуць пра тое, наколькі важна валодаць прамоўніцкім майстэрствам, каб увасобіць у жыццё свае ідэі. У якасці гасцей будуць запрашацца цікавыя асобы — вядомыя спецыялісты ў галінах экалогіі, культуры, інклюзіі, тэхналогій і майстэрства красамоўства.

У першым падкасце Ірына Дубовік — CEO, Project Marketіng, саветнік па развіцці бізнесу Іntetіcs, сузаснавальніца акселератара StartUpON — расказвае, як пераадолець страх публічных выступленняў, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Беларускамоўны падкаст для падлеткаў выйшаў у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMіnsk. Конкурс удзельнікаў стартаваў у кастрычніку.

— Сучасныя дзеці любяць тэхналогіі, любяць выступаць і дыскутаваць, — расказвае аб праекце «Першыя» спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1 Кацярына СЕВАСЦ'ЯНЧУК. — Мы разумелі, што недастаткова будзе зрабіць праект, у якім ёсць толькі лекцыі і выступленні ў школе. Нам хацелася вывесці нашых удзельнікаў на шырокую аўдыторыю, каб яны пастаялі ў «чырвоным крузе» і адчулі, як гэта — быць валанцёрам руху TEDx. Мы разумеем, што ўдзельнікі нашага праекта недасканала валодаюць беларускай мовай, таму заяўкі прымаем і на рускай мове. Але ўдзельнікаў выніковай канферэнцыі будзем рыхтаваць да выступлення на беларускай.

Кожны ўдзельнік конкурсу на працягу навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох кірункаў — экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Патрабаванне да конкурсных прапаноў толькі адно — яны мусяць змяняць навакольны свет і жыццё да лепшага. Для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: kasperskydaily.com

Загаловак у газеце: «Лічбавае» пакаленне загаворыць па-беларуску

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.