Гэта самы маштабны этап пусканаладачных работ перад фізічным пускам рэактарнай устаноўкі. Тэхналагічны працэс, распачаты на першым энергаблоку беларускай АЭС, імітуе сапраўдную работу. Толькі замест цеплавыдзяляльных зборак у рэактар загружаны іх імітатары.
Падчас гарачай абкаткі спецыялісты правераць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока на адпаведнасць патрабаванням па эксплуатацыі і бяспецы. Апрабуюць таксама сістэмы аховы першага і другога контураў ад перавышэння ціску і правядуць іспыты работы галоўных цыркуляцыйных помпаў на халодных і гарачых параметрах рэактарнай устаноўкі.
У праграму іспытаў уваходзіць таксама праверка сістэмы электрасілкавання ўласных патрэб пры рэжымах перарывання і поўнага абясточвання энергаблока з мадэляваннем сітуацыі максімальнай праектнай аварыі.
— Мы выйшлі на фінішную прамую праграмы падрыхтоўкі энергаблока да фізічнага запуску, — паведамляе дырэктар праекта па стварэнні Беларускай АЭС інжынірынгавай кампаніі АСЭ Віталь ПАЛЯНІН. — Наступны этап пасля гарачай абкаткі — рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў энергаблока.
Ірына СІДАРОК
Крысціна Пасечнік вырасла ў сям’і цыркавых артыстаў. Дзяцей у такіх сем’ях звычайна раз, два і ўсё. Але ў Бога на яе конт былі іншыя планы.
Аб тэлебачанні, сям'і, сакрэтах прыгажосці, здароўя і добрага настрою.
Асабісты погляд на тыя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё жанчыны, незалежна ад узросту і статусу.