Вы тут

Даход ад турызму — 130 млрд долараў


Асноўныя адпачывальнікі — жыхары азіяцкіх краін.


У Пекіне Акадэмія турызму Кітая апублікавала «Даклад аб развіцці ўязнога турызму ў Кітаі — 2019», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Згодна з дакладам, з 2015 года пачаўся рост аб’ёму ўязнога турызму. Летась КНР прыняла 141 млн. чалавек, што на 1.2% больш у параўнанні з 2017 годам, маштаб даходу ад уязнога турызму склаў 127.1 млрд. долараў, што на 3% больш у адносінах да аналагічнага паказчыку ў 2017 годзе. Паводле папярэдніх падлікаў, у 2019 годзе колькасць ўязных турыстаў працягвае павялічвацца, чакаецца, што даход перавысіць 130 млрд. долараў.

Па словах прадстаўніка групы па вывучэнні пытанняў уязнога турызму Акадэміі турызму Кітая Лю Сян’яня, Азія з’яўляецца галоўнай крыніцай турыстаў для Кітая. Сярод 10 найбуйнейшых краін-крыніц турыстаў, акрамя ЗША і Расіі, астатнія — азіяцкія дзяржавы. Згодна з дакладам, турысты валодаюць даволі высокай ступенню задаволенасці і лаяльнасці. Па апытанні, госці, якія прыязджаюць у КНР, лічаць, што ў Паднябеснай рацыянальныя цэны, суадносіны кошту і якасці адносна высокія Даследаванне таксама паказвае, што сярод замежных турыстаў, якія прыязджалі ў Кітай у апошнія два гады, 42% адзначылі, што ў будучым прыедуць яшчэ раз, варта адзначыць даволі высокі паказчык паўторных наведванняў сярод адпачывальнікаў з розных краін.

У дакладзе таксама адзначаецца, што працягвае паляпшацца асяроддзе для развіцця ўязнога турызму. Цэнтральны ўрад Кітая і адміністрацыі на месцах палягчаюць працэдуры па атрыманні візаў, вяртанню падаткаў на набытыя тавары і дакументы, прымаючы спрыяльныя меры для развіцця ўязнога турызму.

Па найноўшых дадзеных Сусветнай турысцкай арганізацыі, у 2018 годзе Кітай апынуўся на чацвёртым месцы пасля Францыі, Іспаніі і ЗША па аб’ёме ўязнога турызму.

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.