Вы тут

У сталіцы пройдзе “Маладзёжная прэмія — 2019”


16 снежня ў Мінску ў канцэртнай зале “Prime Hall” адбудзецца першая цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам Усебеларускага праекта “МП | Маладзёжная прэмія — 2019” (праспект Пераможцаў, 65, ГЦ “Замак”, цэнтральны ўваход, 4 паверх).


EVENT збярэ на адной сцэне маладых беларусаў — артыстаў, музыкаў, харэографаў, дызайнераў, прадстаўнікоў IT і бьюці-сфер, субкультур, віртуозаў экстрэмальных відаў спорту, гумарыстаў і інш., якія ярка заявілі пра сябе ў адыходзячым годзе.

Для гасцей маладзёжнага шоу падрыхтаваны шэраг сюрпрызаў і ўнікальных выступленняў.

Кароткі таймінг мерапрыемствы:

17.00: PreParty. Работа бара. Модны Deep. Фотазоны. “Сэлфі 360”.

Сюрпрызы ад партнёраў праекта. Розыгрыш падарункаў. Модны перфоманс.

18.00: Канцэртная зала. Цырымонія ўручэння ўзнагарод. Крутыя нумары, прэм’еры песень, модныя паказы, танцавальныя батлы, шмат гумару. Каманда КВЗ “Доктар Хаус”, фіналісты Прэм’ер-Лігі КВЗ 2019, дуэт “Кірыла і Грыша”, беларускі моднік Ігар Плятнёў, каманда “DRIADA” ад школы танца “BIZON”, малады выканаўца Мэўл, артыст “KaufmanLabel” Ціма Беларускіх — гэта толькі шорт-ліст удзельнікаў святочнага прадстаўлення.

Пасля заканчэння ўручэння першай “МП” гасцей чакае афтапаці.

Трапіць на маладзёжнае шоу можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна стаць удзельнікам групы “МП | Маладзёжная прэмія” ў “УКантакце” альбо падпісацца на акаунт праекта ў Instagram. Розыгрыш запрашальных білетаў адбудзецца сёння, 12 снежня. Вынікі будуць абвешчаныя ў пабліках. Усім, каму пашанцуе стаць гледачамі адной з галоўных маладзёжных падзей года, арганізатары — SlizunovaProduction і БРСМ — прапануюць прытрымлівацца дрэс-кода A5 і А5с (After five, After five casual).

Дарэчы, “МП | Маладзёжная прэмія” — некамерцыйны праект.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.