Вы тут

Новы пагранічны мост над Брэстам працягнецца на 208 метраў


Такая прыблізная працягласць новага пагранічнага моста пад Брэстам, пачатак будаўніцтва якога запланаваны налета.


Па ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Польшчы на апошняй сесіі Савета Рэспублікі шостага склікання дакладваў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. Ён паведаміў, што ўзвядзенне новага аўтадарожнага пагранічнага маставога аб'екта цераз раку Заходні Буг на пагранічным аўтадарожным пераходзе Дамачава — Славацічы на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы будзе ажыццяўляцца на парытэтных умовах. Пагадненне прадугледжвае парадак перадачы неабходных будаўнічых матэрыялаў, падрыхтоўку пад'язных шляхоў да аб'екта, фінансаванне выдаткаў беларускім і польскім бакамі, правядзенне шэрагу арганізацыйных мерапрыемстваў і неабходных працэдур, якія будуць папярэднічаць пачатку вялікай будоўлі міжнароднага характару. Гэта ў тым ліку стварэнне змешанай беларуска-польскай камісіі па пытаннях рэалізацыі праекта, падрыхтоўка дакументацыі, экалагічная экспертыза і г. д.

Міністр адзначыў, што існуючы пераход цераз Заходні Буг пэўны час знаходзіўся ў аварыйным стане і нават пасля рамонту мае некаторыя дэфекты. З гэтай прычыны ўведзены абмежаванні на праезд аўтамабіляў і аўтобусаў агульнай масай больш за 7,5 тоны, у выніку мост не працуе на поўную магутнасць. Новы мост дазволіць зняць гэтыя абмежаванні і наладзіць бяспечны кругласутачны рух цераз граніцу транспарту любой грузападымальнасці і людзей, а таксама істотна знізіць нагрузку на пераходы «Варшаўскі мост» і «Казловічы».

Па папярэдніх падліках, будаўніцтва новага моста зойме 1 год і 10 месяцаў, а поўная рэалізацыя праекта расцягнецца амаль на чатыры гады. Прыблізны кошт — каля 28 мільёнаў рублёў.

Леанід Лахманенка

Прэв'ю: commons.wikimedia.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?

Грамадства

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці. Разбіраемся са спецыялістамі

Чаму наяўнасць бацькі ў сям'і такая важная для дзіцяці. Разбіраемся са спецыялістамі

Дзеці, якія вырастаюць у сем'ях, дзе няма таты або ён ёсць, але амаль не ўдзельнічае ў жыцці малога, па ўсіх паказчыках прайграюць і ў дзяцінстве, і ў дарослым жыцці.

Грамадства

Дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

Дырыжор Іван Касцяхін і рэжысёр Алена Медзякова: Мы цікавыя адно аднаму ва ўсіх праявах

І праз дзесяць гадоў пасля знаёмства яны любяць шпацыраваць па горадзе, узяўшыся за рукі.

Спорт

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Як жыве адзіная школа коннага спорту ў Мінскай вобласці

Да свайго юбілею школа атрымала выдатны падарунак — капітальны рамонт.