Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Надыходзіць час сур'ёзнай праверкі вашых дыпламатычных якасцяў. На гэтым тыдні ўсё залежыць ад таго, як хутка вы ператворыце сапернікаў у саюзнікаў. У пятніцу адчуеце неабходнасць у падтрымцы, але не варта паказваць сваю слабасць усім і кожнаму.



ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні з'явіцца шанц адкрыць у сабе шмат цікавага і арыгінальнага, што будзе карысна не толькі вам, але і ўсім вашым навакольным. У канцы тыдня паспрабуйце не канфліктаваць з начальствам, праявіце вытрымку, вам гэта залічыцца. На пераднавагоднім карпаратыве весяліцеся ад душы, але не страцьце пачуцця меры.


БЛІЗНЯТЫ. У цэлым тыдзень спрыяльны для працы і творчасці. У асабістым жыцці наспяваюць важныя перамены. Прычым да лепшага. Вы з радасцю будзеце выконваць творчую работу, нават без карыслівых мэт. Грошы і так з'явяцца. Ваш аўтарытэт прыкметна ўзрасце, свабода выбару застанецца за вамі. Пятніца можа стаць днём падарожжаў і любоўных прыгод.


РАК. Тыдзень можа наглядна прадэманстраваць усе вашы ўнутраныя комплексы. Што ж, тым лягчэй будзе з імі змагацца. Можаце адчуць абыякавасць да ўсіх спраў. У такой сітуацыі проціпаказаны сыход у свет ілюзій. Лепш працаваць і праявіць сябе. Ёсць верагоднасць скарыць начальства і калег цікавай ідэяй. У пятніцу кампраміс  не для вас, бо можа рэзка абмежаваць вашу свабоду. Зрэшты, пад Новы год здараюцца цуды.


ЛЕЎ. Пачынайце змяняць свае погляды на жыццё і пазбаўляцца ад старых стэрэатыпаў. Добры час для пабудовы планаў на новы год, яны маюць шанцы спраўдзіцца. Не бойцеся брацца за доўгатэрміновыя праекты. Вы цяпер вельмі пераканаўчыя і прывабныя. Не забывайце аб прыемным свецкім жыцці. Але будзьце асцярожныя са спакуслівымі прапановамі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні вас, хутчэй за ўсё, чакае шмат работы. Калі вы з ёй і справіцеся, то толькі дзякуючы высокаму аўтарытэту сярод тых, каго можаце паклікаць на дапамогу. Ёсць небяспека, што маштабнасць уласных ідэй перашкодзіць рэальна ацаніць свае магчымасці. Паспрабуйце хоць бы ў канцы тыдня знайсці час, каб падумаць пра надыходзячыя святы, спланаваць адпачынак і набыццё падарункаў.


ШАЛІ. На гэтым тыдні вы здольныя лёгка абяззброіць крытычна настроеных людзей сваёй увагай. Выніковасць дзеянняў, як абяцаюць зоркі, прыкметна ўзрасце, вы многае паспееце зрабіць. Адкіньце непатрэбныя сумневы, інакш на пераадоленне ўласнага супраціву выдаткуеце занадта шмат намаганняў. Пазбягайце асабістых размоў на рабоце. Цяпер лепш абысціся без любоўных трохкутнікаў. І не паддавайцеся на эмацыянальныя правакацыі.


СКАРПІЁН. Тыдзень чакаецца гарманічны і паспяховы. Будзеце з задавальненнем жыць, працаваць, кахаць. Сіл будзе хапаць на рэалізацыю ўсяго таго, што вырашыце здзейсніць. Значна ўзрасце асабістая энергетыка, таму будзеце вельмі артыстычныя і лёгкія на пад'ём. Сплануйце сустрэчу Новага года з каханым чалавекам.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні не варта планаваць вырашэння жыццёва важных задач, лепш, калі ёсць магчымасць, выдаткаваць пабольш часу для адпачынку. На рабоце неабходна паказаць сваю сабранасць і пунктуальнасць. Верагодна новае складанае заданне, з якім вы хутка справіцеся. Могуць узнікнуць невялікія сямейныя праблемы. Лепш нікуды не спяшацца, падумайце, перш чым штосьці сказаць, ці распачаць нейкае дзеянне.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні не варта раскідвацца па дробязях або старацца паспець перарабіць усе справы адразу, гэта будзе толькі тармазіць работу. Не бойцеся сказаць «не», гэта толькі дадасць вам значнасці. У сераду можаце сутыкнуцца з нядобразычлівасцю. У другой палове тыдня давядзецца разрывацца паміж кар'ернымі памкненнямі і сямейнымі інтарэсамі. Знайдзіце час на тое, каб правесці генеральную ўборку перад святамі.


ВАДАЛІЎ. Заплюшчыце вочы, прыслухайцеся да сябе, і тады адчуеце, у якую плынь вам неабходна ўвайсці, каб атрымаць жаданае. Паспрабуйце не даваць ніякіх абяцанняў. Будзе складана стрымаць сваё слова. Ахапіць неабсяжнае немагчыма, таму завяршайце толькі тое, што па сілах. Першая палова тыдня можа быць звязаная з досыць складанай работай, але да выхадных напружанасць спадзе.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вас ахопіць жаданне пракрасціся ў сутнасць рэчаў і ў думкі навакольных. Вы нездарма падазраяце другое дно. Не верце на слова. Вы многае ўбачыце з новага пункту гледжання, але не захапляйцеся аналізам на шкоду актыўнай дзейнасці. У аўторак важна не спазняцца, вас будуць ацэньваць па пунктуальнасці і адказнасці. Хтосьці побач з вамі здольны лёгка выйсці з раўнавагі, не дайце яму нагоды. У выхадныя купіце сабе святочны ўбор.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.