Вы тут

Тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць 7 цяпла


Зразумелая зіма з маразамі не спяшаецца ў нашу краіну. У Беларусі ў найбліжэйшыя дні захаваецца перадзімовы характар надвор'я, ападкі будуць выпадаць у выглядзе дажджу і мокрага снегу, а тэмпературны фон па-ранейшаму будзе вышэй за кліматычную норму і адпавядаць лістападаўскім значэнням, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу франтальныя раздзелы прынясуць уначы месцамі, а ўдзень на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, які ўначы будзе суправаджацца парывістым ветрам. Чакаюцца слабы туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У начны час будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла, удзень ад нуля да плюс 5 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны — да 7 цяпла.

У нядзелю на тэрыторыі краіны ўсталюецца класічная еўра-зіма. Бо ў гэты дзень да нас зацягне актыўныя франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. На большай частцы рэгіёна чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай — слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 2 градусаў з мінусам да 4 цяпла, удзень — плюс 1—7 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак уначы захаваецца ўплыў атмасфернага фронту, а ўдзень надвор'е абумовіць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Таму ноччу на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла, а ўдзень — ад плюс 1 градуса да 7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: bankoboev.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.