Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых навукоўцаў НАН Беларусі 2019 года.
Прэмію імя акадэміка Жарэса Алфёрава вырашана прысудзіць:
Лаўрэатамі Прэміі для маладых навукоўцаў імя акадэміка В.Купрэвіча сталі:
Прэмію для маладых навукоўцаў імя акадэміка У.Ігнатоўскага вырашана прысудзіць:
Алене Ізергінай, малодшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, - за цыкл работ “Этнакультурныя асаблівасці беларусаў Літвы (канец XIX - пачатак XXI стагоддзяў)”.
Прэміі для маладых навукоўцаў былі заснаваныя ў 2019 годзе ў мэтах падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых даследчыкаў, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі. Сістэма прэмій для маладых навукоўцаў уключае тры імянныя прэміі: прэмію імя акадэміка Жарэса Алфёрава - у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук (прысуджаюцца дзве прэміі); прэмію імя акадэміка В.Купрэвіча - у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук (прысуджаюцца чатыры прэміі) і прэмію імя акадэміка У.Ігнатоўскага - у галіне гуманітарных і сацыяльных навук (прысуджаецца адна прэмія). Такім чынам, усяго прысуджаецца 7 прэмій у памеры 100 базавых велічынь кожная. Усяго для ўдзелу ў конкурсе паступіла 24 працы ад маладых навукоўцаў НАН Беларусі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: minsknews.by
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.